Грамадства33

За спакушэнне дзяцей у сацсетках і захоўванне дзіцячай парнаграфіі плануецца ўвесці крымінальную адказнасць

На гэтай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі плануецца заканадаўча замацаваць крымінальную адказнасць за «схіленне дзяцей да сексуальнай сувязі з дапамогай зносін у інтэрнэце», а таксама за захоўванне дзіцячай парнаграфіі.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі 19 красавіка на пленарным пасяджэнні 6-й міжнароднай канферэнцыі «Бяспечная Беларусь для дзяцей: у свеце без межаў», якая праходзіць у Мінску 18—22 красавіка.

«Ёсць дзеці, якія сутыкнуліся з гвалтам, і гэта лёсы зламаныя, магчыма, на ўсё жыццё, — сказаў ён. — Тут наша задача, па-першае, прафілактыка гвалту, па-другое, мінімізацыя наступстваў, каб дзіця выйшла з вельмі складанай стрэсавай сітуацыі, пераадолеўшы яе».

«За тое, каб гэтыя людзі траплялі пад крымінальную адказнасць, у нас прайшло некалькі абмеркаванняў і ўзгадненняў з удзелам спецыялістаў, і сёння мы на фінішнай прамой, — сказаў Дзевятоўскі. — Усе зацікаўленыя бакі выказаліся, прыйшлі да ўзаемаразумення. Вельмі спадзяюся, што на вясенне-летняй сесіі меры, якія мы прапануем, будуць прынятыя».

Пры гэтым Дзевятоўскі падкрэсліў, што «толькі ўзмацненнем крымінальнай адказнасці гэтай праблемы не вырашыць, бо могуць пацярпець невінаватыя». Паводле яго слоў, у вырашэнні гэтай праблемы Беларусь «пойдзе сваім шляхам, абапіраючыся на замежны вопыт».

«Пачаць трэба з адміністрацыйнай адказнасці, таму многія выказваліся, што адразу крымінальнае пакаранне — занадта жорсткі крок для таго, хто спатыкнуўся, не туды залез у інтэрнэце, выпадкова запампаваў файл, або яго падкінулі, і гэтак далей», — лічыць парламентарый.

«Тут мы будзем выкарыстоўваць вопыт замежных спецыялістаў, якія ў сябе мінімізуюць наступствы для сапраўды невінаватых, якія трапілі выпадкова, — растлумачыў парламентарый. — Для гэтага за мяжой ёсць праграмы, распрацаваныя механізмы для выяўлення злога намеру».

6-я міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь для дзяцей: у свеце без межаў», якая праходзіць у Мінску, сабрала больш за 250 чалавек. Удзельнічаюць у форуме прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, дзяржкіравання, грамадскіх арганізацый, ВНУ, міжнародныя эксперты, прадстаўнікі міжурадавых арганізацый, а таксама дзеці і іх законныя прадстаўнікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!4

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць