«Імёны па бацьку ў ВКЛ былі» — меркаванне гісторыка
Гісторык Алесь Пашкевіч напісаў у сваім фэйсбуку: «Пачытаў пра тое, што «ён хацеў, каб ягонае імя было запісана ў «спрадвечнай беларускай форме». Гэта значыць, без імя па бацьку, што з'яўляецца расійскай традыцыяй».
Мінчук дамогся пашпарта на правільнай лацінцы і без імя па бацьку
«Узяў з паліцы кнігу Наталлі Сліж «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVII стст.», адгарнуў на старонцы 538, пачаў чытаць арыгінальны дакумент на старабеларускай мове 1566 г. (залаты век ВКЛ, меджду протчым!):
«Перед нами судьями постановившысе очивисто панъ Грыгореи Юръевичъ Остикъ доброволне и явне перед нами созналъ и оповедилъ онъ восполокъ с п(а)нею Ядвигою Юрьевною Носиловскои бывшею малъжонъкою…»
«Карацей, людзі, што я магу тут сказаць? Набывайце і чытайце кнігі выдавецтва «ARCHE» і іншых беларускіх выдавецтваў, каб не быць у палоне дурных міфаў. І адпаведна з гэтым не траціць часу і сілы на пустое», — рэзюмуе Алесь Пашкевіч.

-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары