Грамадства11

Накіраваная ў суд крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў ТАА «Валынь»

Пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара і фінансавага дырэктара ТАА «Валынь».

Як паведаміла старшы памочнік пракурора горада Наталля Касач, першы абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае паўторна, групай асоб паводле папярэдняй змовы, у асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса. Другі — на падставе ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае паўторна, групай асоб паводле папярэдняй змовы, у асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы) КК.

Следствам устаноўлена, што ў выніку ашуканскіх дзеянняў кіраўнікі кампаніі завалодалі грашыма грамадзян больш як на 6 млрд. рублёў.

Акрамя гэтага, як вынікае з абвінавачання, у выніку злоўжывання дырэктарам і фінансавым дырэктарам ТАА «Валынь» службовымі паўнамоцтвамі нанесеная істотная шкода правам і законным інтарэсам грамадзян — удзельнікаў будаўніцтва (ажыццяўленне дырэктарам заведама стратных для ТАА «Валынь» здзелак, што цягнула неабгрунтаванае адчужэнне асноўнага і патэнцыйна прыбытковага актыву; прыпыненне будаўніцтва аб'екта з-за недастатковага фінансавання), а таксама цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды як удзельнікам будаўніцтва, так і самой кампаніі.

Вывучэннем крымінальнай справы ўстаноўлена, што выстаўленае абвінавачанне абгрунтаванае наяўнымі ў крымінальнай справе доказамі, адзначыла Касач.

Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Такая мера стрымання ім была абраная яшчэ ў сярэдзіне красавіка 2015 года.

Папярэдняе следства па крымінальнай справе праводзілася упраўленнем СК па Мінску.

Нагадаем, «Валынь» будавала жылы дом у межах вуліц Валгаградская, Караленкі, Ватуціна і Кутузава ў сталіцы.

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, 19 сакавіка мінулага года на прыёме грамадзян да старшыні КДК Леаніда Анфімава звярнуліся прадстаўнікі ініцыятыўнай групы дольнікаў ТАА «Валынь». З 2009 года гэтае таварыства вядзе будаўніцтва жылога дома, аднак дом гатовы толькі на 6%. Сродкаў для далейшага будаўніцтва кампанія не мае, прытым што, паводле інфармацыі дольнікаў, імі было сабрана больш за 70% неабходнай сумы. Анфімаў даручыў дэталёва разабрацца ў сітуацыі, у тым ліку з удзелам работнікаў дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК.

Тады ДФР КДК распачаў у дачыненні да кіраўнікоў фірмы справу на падставе ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры). Кіраўнікоў кампаніі затрымалі 13 красавіка.

Cотня сем’яў уклалі свае грошы ў будоўлю шматпавярховіка ў Мінску, а ў выніку засталіся і без грошай, і без жылля

Каментары1

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага41

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць