Культура33

Цывілізацыя, страчаная намі

Калі б у кніжных рэцэнзіях было прынята ацэньваць выданьне баламі (як гэта робяць кінакрытыкі), гэтаму са шчырым сэрцам паставіла б найвышэйшы.

Карпюк А. Выбраныя творы / Уклад., прадм., камэнт. А Фядута. — Менск: Кнігазбор, 2007. — 600 с., іл. — («Беларускі кнігазбор»: Сэрыя 1. Мастацкая літаратура)

Калі б у кніжных рэцэнзіях было прынята ацэньваць выданьне баламі (як гэта робяць кінакрытыкі), гэтаму са шчырым сэрцам паставіла б найвышэйшы. У кнізе ўсё: ад выбару тэкстаў і грунтоўных камэнтароў да добрай паперы і акуратнай вёрсткі дробненькім, але чытэльным шрыфтам — сьведчыць пра імкненьне зрабіць справу ідэальна. І гэта выклікае жаданьне знаёміцца зь іншымі выданьнямі «Кнігазбору».

Творы падабраныя такім чынам, што даюць яснае ўяўленьне пра творчасьць пісьменьніка, яго жыцьцёвы шлях, а таксама пра шлях у гісторыі яго краю. У кнізе зьмешчаныя аповесьці «Данута», «Разьвітаньне з ілюзіямі», п’еса «Канец сьвету», публіцыстыка пісьменьніка і ўспаміны пра яго.

Мусіць, не памылюся, калі скажу, што шмат для каго з чытачоў важным будзе менавіта мэмуарны складнік. Няшмат у нас выдадзена ўспамінаў пра тую міжваенную, санацыйную Заходнюю Беларусь.

Некалі Талстой пісаў: «Прасейце ангельскую літаратуру — застанецца Дыкенс, прасейце Дыкенса — застанецца «Дэвід Копэрфілд», прасейце «Дэвіда Копэрфілда» — застанецца апісаньне буры на моры». Для мяне асабіста пасьля «прасейваньня» Карпюка засталося менавіта вось гэта — выразныя, сьвежыя, яркія карціны жыцьця той цывілізацыі, якая ўжо страчаная намі, але якую нельга забываць і так хацелася б зразумець… Цалкам магчыма, працэс «прасейваньня» Карпюка прынясе іншым чытачам іншы плён — але гэты плён напэўна будзе.

Які цудоўны фільм мог бы выйсьці паводле «Дануты»!

Абавязкова трэба адзначыць выдатную працу ўкладальніка. Сп.Фядута спачатку дапамог прыйсьці да ўлады тыповаму ўсходніку Лукашэнку, а цяпер прывёў да чытача тыповага заходніка Карпюка… Эвалюцыя! Здаецца, ня толькі ягоная асабістая, але і цэлага грамадзтва.

ПК

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае12

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

У Нью-Ёрку вырашылі забараніць адну з візітных картак горада — конныя экіпажы Цэнтральнага парку2

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае12

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць