Усяго патроху6161

«Беларусы ад нас нічым не адрозніваюцца» — расіяне пра адпачынак у Мінску

Кожны год на пачатку мая Беларусь становіцца галоўным пунктам прызначэння для турыстаў з Расеі. Доўгія выхадныя, цэны, Першамай з Днём Перамогі і адпаведны савецкі антураж у гэтыя дні. Што яшчэ прываблівае расейскіх турыстаў у Беларусі? «Наша Ніва» пагутарыла з некалькімі «майскімі турыстамі» з Расеі.

Наталія/Наталля, фатограф, Варонеж.

Раней ніколі не была ў Беларусі, але даўно планавала наведаць Мінск. У мяне ёсць традыцыя: кожны Дзень Перамогі я сустракаю ў якім-небудзь горадзе-героі. Раней была ў Пецярбургу, Адэсе, Валгаградзе, Кіеве, Маскве і Мурманску.

Перад паездкай быў стэрэатып наконт таго, што ўсё ў Беларусі вельмі таннае. Насамрэч цэны на прадукты ў Мінску і Варонежы абсалютна аднолькавыя.

Жылі ў здымнай кватэры. Дзіўна, але даты былі не загружаныя, таму выбар быў даволі вялікі. Кватэра была побач з метро. Даволі зручна: 20 хвілін — і ты ў цэнтры.

З сэрвісам ніякіх праблем не было. Абсалютна ўсе, да каго мы звярталіся па дапамогу, былі ветлівыя і карэктныя да нас. Было прыемна, што, калі мы блыталіся ў нязвыклых беларускіх грошах, ніхто нас не падганяў і ўсе нармальна рэагавалі, калі мы памыляліся.

З інфраструктурай таксама ніякіх праблем. У любой цікавай кропцы горада ёсць метро і крамы, дзе працуюць усе касы – паверце, гэта важна для турыста. Хаця мы і не знайшлі кругласуткавых гандлёвых аб’ектаў. Усё ж такі пасля цяжкага дня на нагах хацелася сябе папесціць тым, чаго не хацелася днём. Напрыклад, я люблю чорны шакалад, але набыць яго позна вечарам няма дзе.

Сам горад абсалютна манументальны. Адразу адчуваецца, што ён быў пабудаваны ў часы СССР, таму што вельмі пацярпеў у часы Другой сусветнай вайны. Але незвычайна было бачыць сярод шэрых грозных савецкіх будынкаў каталіцкія касцёлы і праваслаўныя саборы. Такое вельмі дзіўнае перапляценне часоў і культур.

А яшчэ Мінск — гэта горад сходаў. Яны паўсюль – у парках, скверах, метро і набярэжных. Магу з упэўненасцю сказаць, што сталіца Беларусі — гэта адзін з самых багатых лесвіцамі гарадоў.

Было дзіўна, але замежнікаў у Мінску мы амаль не бачылі. Звычайна ў гарадах з такой гісторыяй можна сустрэць японцаў, італьянцаў, але ў Мінску мы іх не бачылі. Сустрэлі толькі некалькі немцаў.

Мне цяжка казаць пра нейкія адметнасці беларускага менталітэту, бо ён вельмі падобны на расейскі. Я думаю, што нас аб’ядноўвае агульны славянскі менталітэт: ветлівасць, прастата ў зносінах, вострае ўспрыманне чужой бяды альбо радасці. Я бачыла, як беларусы шчыра радуюцца перамозе расейскай хакейнай зборнай і наадварот. Гэта пра многае кажа.

Анна/Ганна, банкаўскі работнік, Уладзімір

Гэта мая першая паездка ў Беларусь. Раней чула толькі тое, што ў вас усе асноўныя стравы робяць з бульбы, паўсюль бульбяныя палі, на якіх можна выгадаваць усё што заўгодна і прадаць у Расею (ва ўмовах санкцый).

І сапраўды, страваў з бульбы тут у вас шмат, і яны вельмі смачныя. Бачылі і палі, але не толькі бульбяныя. Мы пабачылі вялікую разнастайнасць сельскагаспадарчых культур. Палі дагледжаныя, на іх шмат сучаснай тэхнікі, якая працуе.

Нягледзячы на працяглы адаптацыйны перыяд, калі мы прызвычайваліся да новых грошай, кошты нас парадавалі. Вельмі нізкія цэны ў кіно, на алкаголь. Цэны ў кафэ прыкладна як у Расеі. Транспарт і малочная прадукцыя таннейшыя.

Гарадская інфраструктура добрая – цяжка заблытацца, станцыі метро знаходзяцца побач з асноўнымі славутасцямі Мінска.

Хацелася б бачыць больш месцаў, дзе можна пакаштаваць нацыянальную кухню. Дзіўна, але амаль не бачыла спартыўных пляцовак у дварах (магчыма, я проста не была ў тых раёнах, дзе яны ёсць). Прыемна было пабачыць вялікую колькасць веласіпедных дарожак.

Мне спадабаліся забудовы ў новых раёнах горада. Дызайн і колеры – выдатныя. Будоўляў шмат – горад расце і развіваецца.

Здзівіла малая колькасць людзей на вуліцах і адсутнасць дарожных затораў. Дворнікамі працуюць мясцовыя, гэта таксама для нас даволі незвычайна.

Абсалютна не спадабалася безгустоўная сацыяльная рэклама. Яна паўсюль у метро і на вуліцах. Абсалютна ніяк не звязаныя асацыяцыі з жывёламі і сацыяльнымі праблемамі.

Беларусы падобныя да расейцаў, нічым асабліва не адрозніваюцца. Было вельмі прыемна наведаць Беларусь і пагутарыць з братнім народам.

Ольга/Вольга, харэограф, Санкт-Пецярбург

Гэта мая трэцяя паездка ў Беларусь. Зараз была толькі ў Мінску, а раней, восенню, наведвала Дудуткі. Ад усіх паездак адчуванні і эмоцыі былі толькі пазітыўныя.

У апошні раз на 3 дні прыехала ў Мінск. Аббегала амаль усе славутасці горада і не толькі. Не хапіла яшчэ аднаго дня, але гэта агульная праблема ўсіх турыстаў. Верхні горад, Нацыянальная бібліятэка, паркі, цэрквы – усё захапіла і ўсё спадабалася.

Праблем у Беларусі абсалютна ніякіх не ўзнікала. Людзі ветлівыя, у горадзе ўсё зразумела. У Верхнім горадзе мы знайшлі табло, дзе ўсе турыстычныя маршруты падрабязна распісаныя (гэта велізарны плюс). У гатэлі таксама ўсе было на найвышэйшым узроўні (хаця там было толькі тры зоркі).

Горад вельмі чысты і дагледжаны – і гэта не толькі ў цэнтры, але і на ўскрайках. Усё для людзей.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць