Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў расійскія ўлады спыніць дэстабілізацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны, вывесці войскі і ўзбраенне з Данбаса і выконваць Мінскія пагадненні.
«Сітуацыя на ўсходзе Украіны, выкліканая дзеяннямі Расіі, застаецца сур'ёзнай. Парушэнні рэжыму спынення агню працягваюцца кожны дзень, і абцяжарваецца важная праца назіральнікаў АБСЕ», — сказаў Столтэнберг.
Паводле яго слоў, Масква працягвае падтрымліваць баевікоў, пастаўляючы ўзбраенне і тэхніку, а ўздоўж украінска-расійскай мяжы сканцэнтраваная вялікая колькасць расійскіх вайскоўцаў.
«Мы працягваем заклікаць Расію паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны. Гэта таксама датычыцца Крыма. Разгортванне войскаў у Крыме таксама з'яўляецца парушэннем суверэнітэту Украіны», — адзначыў генеральны сакратар НАТА.
Ён таксама падкрэсліў, што раптоўныя праверкі боегатоўнасці ўзброеных сіл Расіі парушаюць механізмы ваеннай транспарэнтнасці ў Еўропе.
«Праблема з імі [вучэннямі] заключаецца ў тым, што пры гэтым не выконваюцца дамоўленасці, у прыватнасці Венскі дакумент па назіранні і кантролі за вучэннямі. Таму яны падрываюць ваенную транспарэнтнасць», — сказаў Столтэнберг.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары