Свет2020

Польшча вырашыла перанесці савецкія помнікі ў музей пад адкрытым небам. Расія супраць

Улады Польшчы сабраліся дэмантаваць больш за 200 статуй, манументаў і памятных знакаў, узведзеных па ўсёй краіне ў гады камуністычнага рэжыму, паведамляе Радыё Польшча.

polskieradio.pl

«Няма прычын праслаўляць помнікі Чырвонай арміі, якая двойчы ўрывалася ў Польшчу і нясе адказнасць за шматлікія пасляваенныя злачынствы», — заявіў на прэс-канферэнцыі віцэ-прэзідэнт дзяржаўнага Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Павел Укельскі.

Адкрыццё парку намечанае на 17 верасня 2017 года — у 78-ю гадавіну нападу СССР на Польшчу.

«Мы хацелі б, каб т.зв. помнікі падзякі Чырвонай Арміі былі сабраныя ў адным месцы, дзе можна будзе расказаць пра кантэкст, гісторыю іх з'яўлення і пра тое, што яны азначалі. Гэта месца мы папярэдне назвалі музеем пад адкрытым небам і прынялі рашэнне размясціць гэты музей у горадзе Борна-Сулінова. Гэта сімвалічны з пункту гледжання гісторыі населены пункт, таму што некалькі дзясяткаў гадоў ён быў закрыты для палякаў. Там размяшчаліся буйныя падраздзяленні савецкай арміі», — сказаў Павел Укельскі.

Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці, пераносу падлягаюць 229 манументаў. Укельскі запэўнівае, што помнікі, узведзеныя на ваенных могілках, не будуць дэмантаваныя.

Па законе, ухваленым польскім урадам, рашэнне аб пераносе савецкіх помнікаў змогуць прымаць мясцовыя ўлады.

Укельскі таксама адзначыў, што па пытанні стварэння музея польскі бок не праводзіў кансультацый з Расіяй:

«Польская публічная прастора з'яўляецца элементам польскай суверэннасці, няма ніякай неабходнасці кансультаваць такога кшталту дзеянні ні з адным з нашых суседзяў. Дамова з расійскім бокам тычыцца толькі месцаў пахаванняў і памяці, гэта значыць могілак, і не датычыць сімвалічных памятных месцаў, пра якія ідзе гаворка ў нашай акцыі».

На думку дырэктара бюро народнай адукацыі Інстытута нацыянальнай памяці Анджэя Завістоўскага, у спецыяльным парку наведвальнікі ўбачаць савецкія помнікі «ў правільным гістарычным кантэксце».

«Такія навучальныя паркі і музеі існуюць і ў іншых дзяржавах — у Літве, Венгрыі і нават у самой Расіі», — сказаў польскі гісторык.

Рашэнні кіраўніцтва посткамуністычных краін пра пазбаўленне ад сімвалаў савецкай эпохі традыцыйна выклікаюць моцную незадаволенасць у Маскве.

Расійскі МЗС раней называў планы зносу помнікаў савецкім салдатам вандалізмам і спробай фальсіфікацыі вынікаў Другой сусветнай вайны, піша ВВС.

Амбасада Расіі ў Варшаве заявіла агенцтву Рэйтэр, што рыхтуе адказ на рашэнне польскага ўрада.

Расія лічыць мемарыялы, прысвечаныя савецкім салдатам, данінай памяці ахвярам, якія панёс Савецкі Саюз пры вызваленні Еўропы ад нацыстаў. Аднак многім палякам гэтыя помнікі служаць напамінам пра ўварванне Гітлера і Сталіна ў Польшчу ў 1939 годзе і пра больш чым чатыры дзесяцігоддзі панавання камуністычнага рэжыму.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай56

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі8

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць