Здарэнні66

Затрыманы кіраўнік Ленінскага раёна Мінска Валерый Кулеш

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.

minsknews.by

Рашэнне аб завядзенні справы прынята на падставе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь. Паводле дадзеных следства, службовая асоба перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя следствам па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), у дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Расследаванне працягваецца ў цесным узаемадзеянні з МУС Рэспублікі Беларусь, гаворыцца ў паведамленні СК.

Адзін з суразмоўцаў TUT.BY распавёў, што пра затрыманне Валерыя Куляша стала вядома на мінулым тыдні. Да таго ж кіраўнік раёна адсутнічаў ужо на дзвюх планёрках у Мінгарвыканкаме ў панядзелкі. Замест яго ў мэрыі быў намеснік.

Валерыя Куляша прызначылі кіраўніком Ленінскага раёна ў снежні 2009 года. Да гэтага ён узначальваў «Мінскзеленбуд».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч19

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць