Свет33

Эліс Купер вырашыў балатавацца ў прэзідэнты ЗША і забараніць сэлфі

Амерыканскі спявак запусціў кампанію па вылучэнні сябе на пасаду прэзідэнта ЗША і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі адначасова. Маніфест і праграма апублікаваныя на афіцыйным сайце кампаніі.

Фота Reuters/Scanpix.

Першы пункт у перадвыбарнай праграме Купера — «вярнуць Браяна Джонсана ў AC/DC». Спявак таксама абяцае змагацца за тое, каб малюнак Лэмі, нябожчыка, лідара гурта Motorhead, было высечана на скалах гары Рашмор разам з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў.

У праграме ёсць забарона на размовы падчас кінасеансаў і забарона на сэлфі ва ўсе дні года, акрамя спецыяльнага Нацыянальнага дня сэлфі.

Выданне NME прыводзіць прэс-рэліз акцыі, у якім усім жадаючым прапануюць уступіць у The Wild Party («Дзікая партыя», іншае значэнне — «Буйная вечарынка»).

Перадвыбарчая кампанія суправаджаецца песняй Elected — рэмейкам хіта Купера 1972 года.

68-гадовы Купер (сапраўднае імя Вінсэнт Фурнье) лічыцца заснавальнікам жанру шок-рок, развітага пасля Мэрылінам Мэнсанам.

У апошні час артыст часта выступае ў складзе супергрупы The Hollywood Vampires, у якую таксама ўваходзяць акцёр Джоні Дэп і гітарыст Aerosmith Джо Пэры.

Чытайце таксама:

Паднаготная прэзідэнцкай гонкі ў Амерыцы — у інтэрв’ю з беларусам, які працаваў у кіраўніцтве штаба Сандэрса

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ16

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў

У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся

Нямецкі дэпутат з прарасійскай партыі прывязе ў Беларусь прадстаўнікоў «Альтэрнатывы для Германіі»16

Аль-Каіда заклікала да новых нападаў на пасажырскія самалёты6

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ16

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць