Свет22

У ЗША рассакрэцілі 28 старонак дакладу пра тэракты 11 верасня 2001 года

Улады ЗША рассакрэцілі апошнія 28 старонак дакладу пра тэракты 11 верасня. Згодна з дакументам, шэраг грамадзян Саудаўскай Аравіі, звязаных з урадам гэтай краіны, дапамагалі грашыма некаторым удзельнікам тэракту.

Фота v1.std3.ru.

Камітэт па выведцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША апублікаваў у пятніцу, 15 ліпеня, закрытую частку афіцыйнага даклада пра тэракты 11 верасня 2001 года, якая складаецца з 28 старонак і заставалася засакрэчанай ад 2002 года, паведамляе Reuters.

Як удакладняе Bloomberg, з апублікаванага дакумента вынікае, што шэраг грамадзян Саудаўскай Аравіі, звязаных з урадам гэтай краіны, дапамагалі грашыма некаторым удзельнікам тэракту.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст на брыфінгу ў пятніцу заявіў, што 28 старонак дакладу не ўтрымліваюць доказаў таго, што ўлады Саудаўскай Аравіі адыгрывалі якую-небудзь ролю ў тых тэрактах.

Яшчэ перад апублікаваннем старонак дакладу сябра Камітэта па выведцы Адам Шыф казаў NBC News, што тыя, хто разлічваюць, што гэтыя старонкі ўтрымліваюць сенсацыйныя высновы, будуць расчараваныя.

Амаль увесь 838-старонкавы даклад пра тэракты 11 верасня быў апублікаваны ў 2002 годзе, аднак 28 старонак з яго былі засакрэчаныя тагачасным прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, які заявіў, што раскрыццё гэтай інфармацыі можа перашкодзіць расследаванню тэрактаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць