Свет

У Турцыі запэўніваюць, што ўвядзенне рэжыму НС не адаб'ецца на турыстах

Увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча ў Турцыі не адаб'ецца на турыстах і звычайных грамадзянах, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на міністра культуры і турызму Турцыі Набі Аўджы.

Палітык адзначыў, што рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены для хутчэйшага пераадолення наступстваў спробы ваеннага перавароту. У першую чаргу гаворка ідзе аб неадкладным прыцягненні да адказнасці датычных да арганізацыі путчу. Набі Аўджы падкрэсліў, што ўсе аэрапорты краіны адкрытыя, няма праблем з гандлёвай і вытворчай сферамі, каменданцкая гадзіна не ўводзілася. Міністр культуры і турызму Турцыі звярнуў увагу, што праблем з забеспячэннем бяспекі адпачывальнікаў няма, таму масавага адтоку замежнікаў з краіны таксама няма.

Напярэдадні аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў Турцыі заявіў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. Мера была прынятая пасля спробы ваеннага перавароту, якая адбылася 16 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць