Грамадства1212

Купчына паедзе паслом у Аўстрыю, а паслом у Германіі можа стаць «вундэркінд»

Бліжэйшым часам чакаюцца новыя прызначэнні ўнутры беларускага дыпламатычнага корпусу. Па звестках «Нашай Нівы», намесніца міністра замежных справаў Алена Купчына адправіцца паслом у Вену.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Алена Купчына спрабавала нармалізаваць беларуска-еўрапейскія адносіны.

«Гэта не сакрэт, Купчына ўжо развітваецца паціху з усімі ў Беларусі. Наколькі вядома, яна ўжо нават атрымала агрэман [згоду краіны на прызначэння дыпламата — «НН»]. Цяпер яна не едзе, бо там невядома каму ўручаць даверчыя лісты, чакаюцца перавыбары прэзідэнта», — кажа спадар Якаўлеўскі.

Пасольства Беларусі ў Вене ад 2011 года ўзначальвае Валерый Варанецкі. Пяць гадоў — гэта немалы для дыпламата тэрмін.

Якаўлеўскі лічыць, што Варанецкага не прызначаць у МЗС на месца Купчыной.

«Валерый Варанецкі — гэта чалавек Латыпава, а кадры Латыпава сёння не самыя папулярныя ў нашым МЗС».

Алена Купчына нарадзілася ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1987), кандыдат юрыдычных навук. Ад 1992 года – у Міністэрстве замежных справаў. Ад 2006 да 2012 Купчына была паслом Беларусі ў Венгрыі.

«Яна вельмі ўдала адпрацавала ў Будапешце. Да яе ставіліся там з вялікай павагай. Вывучыла венгерскую мову, сын хадзіў у венгерскую, а не англійскую школу. Яна вельмі аўтарытэтны дыпламат. Яе стыль — эмацыйная дыпламатыя.

І трэба прызнаць, што такі стыль вельмі ўдалы і эфектыўны. Апошнім часам яна адказвала за кантакты з Еўропай — і вельмі ўдала. Яна забяспечыла пазітыўныя вынікі на гэтай глебе. Купчыну з задавальненнем паўсюль прымалі», — кажа Раман Якаўлеўскі.

З іншых навін — чакаецца, што паслом у Германію будзе прызначаны кіраўнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў 40-гадовы Дзяніс Сідарэнка. За ягоную эрудыцыю Сідарэнку часам называюць «вундэркіндам з МЗС».

Пасада пасла Беларусі ў Германіі вакантная ад лістапада 2015 года, калі пасля цяжкай хваробы памёр папярэднік пасол Андрэй Гіро.

Каментары12

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць