Свет88

Расія абвесціла пра стварэнне трох калідораў для выхаду насельніцтва з блакаванага Алепа

Расія сумесна з урадам Сірыі пачынае «маштабную гуманітарную аперацыю» ў Алепа, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Reuters.com

Паводле яго слоў, мірныя жыхары Алепа змогуць пакінуць горад праз тры гуманітарныя калідоры, яшчэ адзін калідор будзе адкрыты для паўстанцаў і баевікоў, якія пажадаюць скласці зброю. У раёнах гуманітарных калідораў будуць адкрыты пункты гарачага харчавання і аказання першай медыцынскай дапамогі.

Шайгу падкрэсліў, што ў Алепа і яго прыгарадах склалася цяжкая гуманітарная абстаноўка. Паведамляецца, што гуманітарная аперацыя ў Алепа праводзіцца сумесна з сірыйскім урадам па даручэнні расійскага прэзідэнта.

Шайгу сказаў, што неабходна «ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Расійскай Федэрацыі сёння сумесна з сірыйскім урадам прыступіць да правядзення маштабнай гуманітарнай аперацыі па аказанні дапамогі мірнаму насельніцтву горада Алепа».

«Хачу падкрэсліць, што на гэты крок мы ідзем выключна ў мэтах гарантавання бяспекі жыхароў Алепа», — заявіў Шайгу.

На мінулым тыдні чатыры палявыя шпіталі ў Алепа і станцыя пералівання крыві падвергліся авіяўдару. Сярод загінулых былі пацыенты бальніцы, дзеці і дактары, у тым ліку адзін з апошніх якія заставаліся ў горадзе педыятраў, заявіла гэтая арганізацыя.

Апошнія чатыры гады Алепа, што быў раней бізнэс-цэнтрам Сірыі, фактычна падзелены на дзве часткі: заходнюю кантралюе афіцыйны Дамаск, усходнюю — яго праціўнікі.

Урадавыя войскі пры падтрымцы расійскай авіяцыі ў апошнія тыдні ўзмацнілі націск на сваіх супернікаў у Алепа і акружылі кантраляваныя тымі раёны горада, дзе ў вельмі цяжкіх умовах застаюцца дзясяткі тысяч грамадзянскіх жыхароў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў11

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ72

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць