Улада3030

Ярмошына: Маргіналам не месца ў выбарчых камісіях

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», паказаным вечарам 31 ліпеня, пракаментавала незадаволенасць апазіцыйных сілаў сваім колькасным прадстаўніцтвам у выбарчых камісіях.

Фота belarus.by.

Незадаволеныя, па словах Ярмошынай, «прадстаўнікі тых рухаў і партый, грамадскіх аб'яднанняў, якія пазіцыянуюць сябе як наша палітычная апазіцыя. Іх заяўка задаволена на 17%».

«Людзі, уключаныя ў склад выбарчых камісій, — гэта грамадзяне, якія даўно працуюць на выбарах, вядомыя, станоўча характарызуюцца, — патлумачыла кіраўнік ЦВК. — І там няма нічога асабістага. Чалавек добры, чалавек надзейны — значыць ён, незалежна ад палітычных поглядаў і крытыкі ўлады, уключаецца ў выбарчую камісію».

У той жа час, як адзначыла Ярмошына, «калі чалавек нідзе не працуе, не валодае дастатковай адукацыяй, паводзіць сябе адкрыта маргінальна, не плаціць падаткі як падаткаплацельшчык, гэта значыць нідзе не працуе, то, зразумела, ён не можа лічыцца стаўпом грамадства і чалавекам досыць рэспектабельным, каб уваходзіць у склад выбарчай камісіі».

Каментары30

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу5

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу5

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць