Свет1414

У Сірыі збіты верталёт з пяццю расейцамі на борце

У Сірыі ў правінцыі Ідліб збіты расійскі верталёт Мі-8 з трыма членамі экіпажа і двума афіцэрамі, іх лёс высвятляецца, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.

Фота avia.pro.

«1 жніўня ў правінцыі Ідліб у выніку абстрэлу з зямлі збіты расійскі ваенна-транспартны верталёт Мі-8, які вяртаўся на авіябазу Хмеймім пасля дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў горад Алепа», — паведамілі ў Мінабароны РФ.

На борце верталёта знаходзіліся тры члены экіпажа і два афіцэры расійскага Цэнтра прымірэння варагуючых бакоў у Сірыі, іх лёс пакуль невядомы.

У сваю чаргу выданне Al-Masdar News паведамляе, што пры крушэнні расійскага верталёта ў правінцыі Ідліб загінуў пілот. У сацсетках былі апублікаваныя фатаграфіі абгарэлых правоў кіроўцы расійскага ўзору, нібыта выяўленых на месцы падзення верталёта, а таксама праваслаўнай іконы, знойдзенай у яго кабіне. Таксама былі размешчаныя фатаграфіі цела загінулага пілота.

Каментары14

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць