Расея мае намер зрабіць з «Хмейміма» паўнавартасную ваенную базу ў Сірыі і размясціць там пастаянны кантынгент Паветрана-касмічных сіл (ПКС). Пра гэта паведамляюць у чацвер, 11 жніўня, «Ізвестія» са спасылкай на першага намесніка кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі па абароне Франца Клінцэвіча.
«Пасля ўзгаднення прававога статусу «Хмеймім» стане базай расійскіх узброеных сіл, там будзе пабудавана адпаведная інфраструктура, і нашы вайскоўцы будуць жыць у годных умовах. Групоўка ПКС можа быць павялічана згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, але пакуль з пункту гледжання вырашэння пастаўленых задач наяўных там сіл і сродкаў дастаткова», — распавёў сенатар, адзначыўшы, што ядзерную зброю і стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі на пастаяннай аснове на базе размяшчаць не плануецца.
Крыніца выдання ў Мінабароны ўдакладніла, што плануецца пашырыць інфраструктуру «Хмейміма», пабудаваўшы новую стаянку для авіяцыйнай тэхнікі. Паводле яго слоў, для павышэння бяспекі на базе можа быць уведзена паасобнае базаванне эскадрылляў. Акрамя таго, там з'явіцца новае радыётэхнічнае абсталяванне, уключаючы сістэмы кіравання паветраным рухам.
Акрамя таго, у планах — стварэнне ўмоў для базавання і абслугоўвання цяжкай транспартнай авіяцыі. «Будуць пабудаваны і стацыянарныя аб'екты ў гарнізоне — казармы, сталовыя, шпіталь, а акрамя таго, будуць абсталяваны пазіцыі для зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр», якія ахоўваюць аэрадром», — дадала крыніца.
9 жніўня старшыня камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспецы Віктар Азёраў заявіў, што расійская ваенная авіябаза ў Сірыі дазволіць арганізаваць больш аператыўную дастаўку сродкаў ПКС у гарачыя кропкі па ўсім свеце.
Раней у той жа дзень прэзідэнт Уладзімір Пуцін унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму праект пагаднення паміж Расіяй і Сірыяй аб бестэрміновым размяшчэнні авіягрупы Узброеных сіл РФ у раёне аэрадрома Хмеймім у правінцыі Латакія.
Расея разгарнула ў Сірыі групоўку авіяцыі і забяспечвальных падраздзяленняў у верасні 2015 года, і з 30 верасня самалёты ўключыліся ў нанясенне удараў па радыкальных ісламісцкіх групоўках. Падставай для гэтай аперацыі паслужыла просьба прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Башара Асада аб аказанні ваеннай дапамогі. 14 сакавіка 2016 года Пуцін аддаў загад вывесці з Сірыі асноўную частку расейскага вайсковага кантынгенту, паколькі вайскоўцы вырашылі практычна ўсе пастаўленыя перад імі задачы.
Каментары