Нерухомасць2626

Як выглядае новы генеральны план Мінска ВЫЯВЫ

Аляксандру Лукашэнку даклалі пра перспектывы развіцця сталіцы і прылеглых тэрыторый.

«Нам трэба, каб мінчане ведалі, у якім напрамку будзе развівацца горад, і бачылі гэта», — сказаў Лукашэнка.

Як далажылі кіраўніку краіны, Мінскі гарвыканкам распрацаваў новы генеральны план горада. Ім, у прыватнасці, прадугледжваецца стабілізацыя колькасці насельніцтва сталіцы на ўзроўні 2 мільёнаў чалавек, захоўваюцца ўсе прыгарадныя сельгасугоддзі. Плануецца, што ў гарадскія межы ўвойдзе толькі лясны масіў з паўднёва-ўсходняга боку Мінскага мора — гэта амаль 2 тысячы гектараў лесапаркавых тэрыторый, паведамляе БЕЛТА.

«Гэта закон: на землі сельгаспрызначэння — там, дзе павінен расці хлеб, — вы не разлічвайце. Гэта правільна не толькі з пункту гледжання захавання зямлі. Мінск павінен быць прасторным сам па сабе і дыхаць. Калі мы Мінск па кальцы яшчэ забудуем вышыннымі дамамі і іншым, горад задыхнецца», — падкрэсліў Лукашэнка.

Старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч адзначыў, што дзеючым генеральным планам прадугледжвалася павелічэнне плошчы горада да 54 тысяч гектараў. У новым генеральным плане ад гэтай ідэі адмовіліся, плошча Мінска будзе ў асноўным захавана ў межах МКАД. Пры гэтым горадабудаўнікі разлічваюць на прырост насельніцтва да 2030 года ў колькасці 100-120 тысяч чалавек. «Мы ўлічваем гэта ў нашай рабоце і гэты прырост хочам пераразмеркаваць у гарадах-спадарожніках», — сказаў галоўны архітэктар сталіцы.

Так, у Мінску плануецца аптымізаваць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва. У адпаведнасці з генеральным планам будаўніцтва сацыяльна запатрабаванага жылля прадоўжыцца на свабодных тэрыторыях. Комплексы жылой забудовы будуць стварацца на вытворчых тэрыторыях, якія будуць вызваляцца, а таксама на тэрыторыях зносу сядзібнай і малапавярховай забудовы з вялікім фізічным і маральным зносам.

Запланавана будаўніцтва новых гарадскіх і раённых паркаў на плошчы больш як 2 тысячы гектараў.

У розных мясцінах горада будуць уведзены ў строй сучасныя комплексы з рэкрэацыйнай, офіснай, спартыўнай, жыллёвай інфраструктурай. Дадатковае развіццё атрымае транспартная сетка Мінска, у тым ліку метрапалітэн. У планах горадабудаўнікоў засталося таксама стварэнне і добраўпарадкаванне дадатковых аўтастаянак, што павінна разгрузіць вуліцы сталіцы ад лішняга транспарту.

Што датычыцца вытворчага складніка, то ў сталіцы рэзервуюцца асобныя тэрыторыі для стварэння вытворча-інвестыцыйных пляцовак, развіцця тэхнапаркаў, невялікіх вытворчасцяў. Масавае жыллёвае будаўніцтва мінулыя гады ў заходнім і паўднёвым сектары Мінска прывялі да таго, што ў гэтых раёнах узнік дэфіцыт рабочых месцаў у параўнанні з цэнтрам горада. Таму ў новым генеральным плане важная роля адводзіцца развіццю і трансфармацыі вытворчых пляцовак. Толькі сёлета плануецца стварыць каля 40 новых вытворчых пляцовак з 10 тысячамі рабочых месцаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін13

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу7

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім27

Тэнісістаў на турніры ў Мадрыдзе выкошвае вірус. Там выступае і Арына Сабаленка

Чаму ў Беларусі піва разліваюць у пластыкавыя бутэлькі, а ў Еўропе больш у шкло і бляшанкі14

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік14

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін13

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць