Свет77

У Беслане напалі на журналістаў і ўдзельніц акцыі супраць Пуціна

У Беслане здзейснены напад на Святлану Маргіеву і Элу Кесаеву, дзеці якіх сталі ахвярамі тэрарыстычнага акту ў школе. У дзень жалобных мерапрыемстваў жанчыны апранулі майкі з абвінавачваннямі ў адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведамілі журналісты «Новой газеты» і выдання «Такие дела».

У 2004 годзе ў Беслане загінулі 314 закладнікаў, у тым ліку дзеці. Фота: RIA NOVOSTI

Нападу таксама падвергліся супрацоўнікі гэтых СМІ Алена Касцючэнка і Дыяна Хачатран.

Па словах заснавальніка «Таких дел» Дзмітрыя Аляшкоўскага, у журналістаў адабралі тэлефоны і аблілі іх зялёнкай.

Калега Касцючэнкі Алена Мілашына паведаміла, што ў нападзе ўдзельнічала група «неапазнаных людзей у цывільным, якіх у велізарнай колькасці сагналі на тэрыторыю першай школы Беслана».

Па словах Мілашынай, у Касцючэнкі адабралі камеру і тэлефон, пасля чаго адвялі ў невядомым кірунку.

«Тое ж самае рабілі з Элай Кесаевай і Светай Маргіевай. У іх адабралі камеры, калі яны здымалі, як іх атачаюць людзі ў цывільным. З Касцючэнкай сувязі няма», — напісала Мілашына ў сваім Фэйсбуку.

«Новая газета» заявіла, што мае намер звярнуцца ў Следчы камітэт па факце бяздзейнасці паліцэйскіх пры нападзе на журналістаў.

Эла Кесаева, Святлана Маргіева і яшчэ тры жанчыны 1 верасня ў час жалобных мерапрыемстваў у Беслане апранулі майкі з надпісамі, які абвінавачваюць Пуціна ў тым, што адбылося ў Беслане.

У чатырох з пяці удзельніц акцыі ў захопленай тэрарыстамі школе загінулі дзеці.

Жанчыны патрабавалі расследавання трагедыі і абвінавачвалі праваахоўныя органы ў абстрэле школы, у якой знаходзіліся закладнікі.

Іх затрымалі па абвінавачванні ў парушэнні парадку правядзення мітынгаў. Тры ўдзельніцы акцыі былі прысуджаныя да 20 гадзін грамадскіх прац, дзве — да штрафаў у памеры 20 тысяч рублёў.

1 верасня 2004 года ў школе нумар 1 Беслана адбыўся тэракт: на працягу двух з паловай дзён у будынку школы нападнікі ўтрымлівалі 1128 чалавек. У асноўным закладнікамі былі дзеці, іх бацькі і работнікі школы. У выніку тэракту і пры штурме будынка загінулі 314 закладнікаў, а некалькі соцень чалавек атрымалі раненні.

Каментары7

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць