Грамадства99

Акцыя за бел-чырвона-белы сцяг прайшла ў Мінску АНЛАЙН

У цэнтры Мінска, каля ўніверсама «Цэнтральны», праходзіць акцыя па зборы подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

12:46

У ходзе акцыі падпісаліся сёння некалькі дзясяткаў чалавек.

12:34

Зміцер Дашкевіч тым часам прымацоўвае герб «Пагоня» пад шыльдай спектакля «Дзве душы» Купалаўскага тэатра.

Ён кажа, што яго радуе колькасць сабраных подпісаў. Прыкладна па 20 подпісаў збіраецца кожную гадзіну (Зміцер штодня збірае подпісы па тры гадзіны). А сёння хуткасць складае 40 подпісаў у гадзіну. Ён зазначае, плануе збіраць подпісы да 19 кастрычніка (месяц), а потым перадаць іх у Мінкульт.

Які вынік гэтага? Кажа, што магчыма, потым проста не будуць складаць пратаколы за сцяг, а гэта ўжо нямала.

«Цікава, — адзначае ён, што калі проста збіраеш подпісы, ніхто пратакол не складае, а калі са сцягам, то складаюць, расцэньваючы як пікетаванне. Але ж гэта ганьба нейкая».

Праспект Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да вуліцы Леніна па-ранейшаму перакрыты.

12:26

Людзі працягваюць ставіць подпісы. Адзін з маладых людзей (Мікіта), што збіраюць подпісы, кажа, што ўчора сабраў 100 подпісаў. Працягваюць ставіць подпісы сёння. «Людзі па-рознаму ставяцца. Нехта ахвотна падпісваецца, а бывае, што ставяцца з агрэсіяй».

12:10

Са сцягам прыйшла сям'я Смалякоў з маленькім сынам Гедзімінам. На іх таксама складаюць пратакол.

Людзі працягваюць ставіць подпісы за сцяг. Пакуль у акцыі бярэ ўдзел некалькі чалавек.

12:00

Да «Цэнтральнага» прыйшлі некалькі чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, паэт Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, дырэктар Коласаўскага ліцэя Уладзімір Колас, грамадская актывістка Ніна Багінская, Вольга Мікалайчык, акцёр Купалаўскага Алесь Малчанаў, Алег Радзюк, які шые інвентар для баксёраў, ды інш. людзі.

На Ніну Багінскую, якая традыцыйна прыйшла са сцягам, складаюць пратакол. Таксама Складаюць пратакол на Марачкіна.

Дарэчы, рух на праспекце, ад Кастрычнікай да Леніна, перакрыты.

***

Акцыю пачаў 19 верасня, у дзень 25-х угодкаў пастановы Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах, Зміцер Дашкевіч, які з паплечнікамі збіраў подпісы ў пераходзе метро і ля «Цэнтральнага».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў19

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць21

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі23

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць