Эканоміка1313

«Транснефть» назвала парушэннем павышэнне Беларуссю тарыфаў на транзіт

Пазапланавае павышэнне тарыфаў на паслугі па транзіце расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусь з'яўляецца парушэннем методыкі, прадугледжанай міжурадавым пагадненнем. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта «Транснефті», прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

tass.ru

Паводле яго слоў, пагадненне паміж урадамі прадугледжвае, што для вызначэння тарыфаў на паслугі па транзіце нафты па магістральных трубаправодах у Беларусі прымяняецца методыка, зацверджаная ў 2010 годзе. Згодна з гэтым механізму, тарыфы на транзіт нафты па Беларусі індэксаваліся ў прадугледжаным методыкай парадку аж да лютага бягучага года.

Гэтай методыкай, паказаў Дзёмін, прадугледжаны таксама і пазапланавы перагляд тарыфаў. Ён «можа адбывацца пры істотным змяненні ўмоў гаспадарчай дзейнасці арганізацый трубаправоднага транспарту Рэспублікі Беларусь, у выпадку наступлення непрадбачаных і некантраляваных абставінаў, якія ўплываюць на паказчыкі вытворча-фінансавай дзейнасці арганізацыі», адзначыў прэс-сакратар.

«Транснефть» праінфармавала ФАС аб парушэннях з боку Беларусі, паведаміў Дзёмін.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой1

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою15

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць