Свет4848

Расія прыпыніла выкананне дамовы з Амерыкай пра ўтылізацыю ядзернага плутонію і патрабуе адмены санкцый і кампенсацыі за іх

Расійскія ўлады прыпынілі работу пагаднення аб утылізацыі зброевага плутонію. На думку Масквы, Вашынгтон не выконваў узятыя на сябе абавязацельствы, піша ria.ru.

Getty

Указ аб прыпыненні расійска-амерыканскага пагаднення падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У дакуменце гаворыцца, што гэта звязана з «узнікненнем пагрозы стратэгічнай стабільнасці ў выніку недружалюбных дзеянняў ЗША».

Ва ўказе падкрэсліваецца, што плутоній не прызначаны для вырабу ядзернай зброі або для іншых ваенных мэтаў.

«Рэалізацыя абавязацельстваў (з боку ЗША) не адпавядала палажэнням дакумента. Дастаткова доўгі час Расія ў адзіночку яго выконвала, але цяпер, як гаворыцца ва ўказе прэзідэнта, з улікам у цэлым напружанасці і гэтак далей расійскі бок не лічыць магчымым працяг падобнай сітуацыі», — растлумачыў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Як паведамляе ВВС, Масква адновіць дзеянне заключанага з ЗША пагаднення аб утылізацыі плутонію ў выпадку, калі Вашынгтон адменіць усе уведзеныя ў дачыненні да Расіі санкцыі і так званы «закон Магніцкага», гаворыцца ў тэксце законапраекта аб прыпыненні дзеяння пагаднення.

У дакуменце, унесеным Пуціным на разгляд у Дзярждуму, гаворыцца, што дзеянне пагаднення аб утылізацыі плутонію будзе адноўленае ў выпадку, калі ЗША ліквідуюць «прычыны, якія прывялі да карэннай змены абставінаў».

У прыватнасці, у законапраекце ўдакладняецца, што гаворка ідзе аб скарачэнні ваеннай інфраструктуры і колькасці кантынгенту ЗША ў краінах, якія ўступілі ў НАТА пасля 1 верасня 2000 года, да ўзроўню, на якім яны знаходзіліся ў момант уступлення ў сілу пагаднення, падпісанага бакамі ў тым жа 2000 годзе.

У якасці другой умовы ў дакуменце называецца адмена так званага «закона Магніцкага», які дазваляе Вашынгтону накладваць фінансавыя і візавыя санкцыі ў дачыненні да расіян, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека.

Акрамя таго, для аднаўлення супрацоўніцтва Масква патрабуе адмяніць усе санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненні да Расіі пасля анексіі Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту ў Данбасе, а таксама кампенсаваць ёй нанесеную гэтымі санкцыямі шкоду.

Пагадненне аб знішчэнні плутонію, які не з'яўляецца неабходным для патрэб абароны, Расія і ЗША падпісалі ў 2000 годзе. Дамова прадугледжвала перапрацоўку 34 тон плутонію з кожнага боку ў паліва для атамных электрастанцый.

У красавіку 2016 году Пуцін заявіў, што ЗША не выканалі сваю частку абавязацельстваў па знішчэнні плутонію. Паводле яго слоў, ЗША не пабудавалі прадпрыемстваў для перапрацоўкі і знішчэння плутонію тым спосабам, які быў зафіксаваны ў пагадненні.

Па словах Пуціна, Расія пабудавала прадпрыемства для перапрацоўкі плутонію, выканаўшы такім чынам свае абавязацельствы па дамове. ЗША вырашылі ўтылізаваць плутоній іншым спосабам — з дапамогай спецыяльных кантэйнераў, аднак Масква палічыла гэта парушэннем пагадненняў.

Амерыканскі бок тады заявіў, што змяненне метаду ўтылізацыі плутонію не можа прывесці да перагляду пагадненняў.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць