Грамадства7171

Першыя ў Беларусі праваслаўныя цэрквы ў стылі мадэрнізму збудуюць па праектах польскага беларуса

Царква ў Гродне мае выглядаць абсалютна нязвыкла. Праект рабіў архітэктар з Польшчы, прафесар Юры (Ежы) Усціновіч.

Вось так мае выглядаць новы храм Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне.

Падрабязней пра будучы храм «Нашай Ніве» распавёў яго настаяцель — айцец Андрэй Наздрын.

«У нас храм Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — гэта грэчаскі святы, якога шануюць і праваслаўныя, і каталікі. Таму, калі думалі, які храм будаваць у яго гонар, вырашылі, што патрэбен візантыйскі стыль, — кажа святар. — Праект выбіралі і святары, і прыхаджане, і горад. Усім спадабалася. Я нават трохі здзівіўся, бо часта чуеш пра штосьці незвычайнае, што «гэта не падобнае да праваслаўнага». А ў нас і прыхаджане сталага веку падтрымалі менавіта гэты вобраз храма. З радасцю казалі, што ў нас будзе ўнікальны храм, куды шмат людзей будзе прыязджаць маліцца».

Адметнасць пабудовы яшчэ і ў тым, што ў царквы будзе адзін вялікі купал.

«За аснову браўся Сафійскі сабор Канстанцінопаля. І ўнутры не будзе калоннаў, будзе адзіная вялікая прастора. Гэта, дарэчы, яшчэ і зручна — багаслужэнне будзе добра бачнае кожнаму верніку, — тлумачыць айцец Андрэй. -

Пра нейкія канкрэтныя тэрміны пабудовы казаць цяжка. Некаторыя цэрквы ў нас будуюцца па два дзясяткі гадоў. У нашай епархіі рэкорд — 13 гадоў, за якія пабудавалі царкву Усіх Беларускіх Святых. То бок, іншыя вялікія храмы будавалі даўжэй.

Але, спадзяёмся, што ў гэтым годзе атрымаем дазвол на будоўлю, а ў наступным ужо пачнём. Калі ўсё будзе добра, то з божай дапамогай, праз 5 гадоў асвяцім наш храм, — кажа айцец Андрэй. — Каштаваць храм будзе каля мільёна даляраў. Сам праект не вельмі складаны. Самае складанае — знайсці добрых спецыялістаў, якія будуць яго будаваць».

Дарэчы, аўтар праекта — з Польшчы, бо на беларусаў не хапіла грошай.

«Вельмі хацелася, каб такія праекты распрацоўвалі ў нас. Але, на жаль, куды б мы ні звярталіся ў Беларусі, усё скончвалася вельмі вялікімі грашыма, — кажа айцец Андрэй. — Беларускія архітэктары хацелі каля мільярда недэмінаваных рублёў (гэта прыкладна 50 тысяч даляраў) за праект комплексу з царквой і вечаровай школай. А польскі прафесар Ежы Усціновіч пагадзіўся бясплатна. Ён праваслаўны не толькі на словах — практыкуючы вернік. І сказаў так: «Грошай усіх не заробіш, а памяць застанецца».

Архітэктар Юры (Ежы) Усціновіч.

Усціновіч — вядомы архітэктар, які зрабіў ужо каля 30 праектаў храмаў.

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Бельску Падляшскім. Архітэктар — Юры Усціновіч. Фота - artos.name.

«Дарэчы, сустрэча-выстава пройдзе 23 кастрычніка ў 18:00 у актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна па вуліцы Ажэшка, 23. На ёй выступіць і Юры Усціновіч, — кажа айцец Андрэй. — Запрашаем усіх ахвотных! Наш архітэктар ўжо амаль 30 гадоў будуе храмы, чалавек вельмі дасведчаны, таму прыходзьце, хто хоча, будзе цікава. Можаце, задаць пытанні, калі ёсць. Напрыклад, некаторыя, пабачыўшы наш праект, пісалі, што ён да мячэці падобны. Я адразу да архітэктара, маўляў, скардзяцца, што мячэць будуем. А ён кажа: «А чаму мячэці так выглядаюць, ведаеце? Іх будавалі па ўзоры таго самага Сафійскага сабора!».

Праваслаўная Царква Сыходжання Святога Духа на Апосталаў у Беластоку. Архітэктар - Юры (Ежы) Усціновіч. Фота — Яфім Эрыхман, pravmir.ru.

Па праекце Усціновіча, дарэчы, маюць збудаваць яшчэ дзве царквы ў Беларусі: царкву Мікалая Японскага ў Мінску і царкву Святога Юр'я, ізноў жа, у Гродне.

Праект царквы Святога Юр'я (Святога Вялікамучаніка Георгія Пабеданосца) у Гродне.

Каментары71

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»6

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць