Прэзідэнт Пятро Парашэнка перакананы, што да правядзення Саміту «Украіна—ЕС» у Брусэлі 24 лістапада для грамадзян Украіны будзе ўведзены бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю украінскім тэлеканалам увечары 23 кастрычніка, паведамляе прес-служба кіраўніка Украіны.

«Я ўпэўнены ў тым, што дакументы аб наданні Украіне бязвізавага рэжыму цалкам будуць падпісаныя і ратыфікаваныя Еўрапарламентам. Не маю ніякага сумневу. Магу нават сказаць да якой даты — гэта адбудзецца да 24 лістапада. Таму што 24 лістапада адбудзецца Саміт Украіна—ЕС, і мы дамовіліся, што на гэты Саміт дакументы будуць гатовыя», — заявіў Парашэнка.
Паводле яго, быў праведзены шэраг перамоваў, падчас якіх Украіна заручылася падтрымкай большасці палітычных сіл у Еўрапарламенце. Гаворка ідзе пра Еўрапейскую народную партыю, сацыялістаў, лібералаў і кансерватараў, удакладніў ён. «Мы маем абсалютную большасць у Еўрапарламенце з нагоды ратыфікацыі Пагаднення аб бязвізавым рэжыме», — запэўніў прэзідэнт Украіны.
Ён патлумачыў, што затрымка была выкліканая распрацоўкай механізму прыпынення бязвізавага рэжыму для краін. Аднак яна звязаная не з Украінай, а з некаторымі краінамі Блізкага Усходу. Цяпер перамовы з Украінай паскорылі разгляд гэтага механізму прыпынення. Гаворка ішла, у прыватнасці, пра спрэчку паміж уладай Еўрапарламенту і паўнамоцтвамі Еўракамісіі. «Я вельмі спадзяюся, што паразуменне будзе знойдзена. На наступным тыдні прагаласаваны механізм прыпынення і будзе знойдзены кампраміс», — разлічвае Парашэнка.
-
«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну
-
Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй
-
Еўрапейскія краіны з найбуйнейшымі абароннымі бюджэтамі назвалі Расію галоўнай пагрозай бяспецы і паабяцалі падтрымліваць Украіну
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары