Свет44

Сусветны эканамічны форум: Жанчыны працуюць больш за мужчын

Жанчыны ў сярэднім працуюць на 50 хвілін у дзень і на 39 дзён у годзе даўжэй, чым мужчыны, гаворыцца ў даследаванні Сусветнага эканамічнага форуму, піша ВВС. 

Як гаворыцца ў справаздачы, нягледзячы на тое, што за апошнія дзесяць гадоў у свеце стала амаль на чвэрць мільярда больш працуючых жанчын, для поўнай ліквідацыі гендарнай няроўнасці на працы, калі рухацца ў гэтым кірунку цяперашнімі тэмпамі, спатрэбіцца як мінімум 170 гадоў.

У дакладзе ўлічваецца неаплатная праца па хаце, якую многія жанчыны робяць кожны дзень. Усярэдненую лічбу ў 39 дзён у год даследчыкі атрымалі з улікам гэтага фактару.

У асобных краінах, напрыклад у Індыі, Партугаліі і Эстоніі жанчыны працуюць на 50 дзён у год больш, чым мужчыны. З іншага боку, у некаторых краінах назіраецца зваротная тэндэнцыя нават з улікам жаночай працы па хаце: у Японіі і Нідэрландах мужчыны працуюць у сярэднім на паўгадзіны ў дзень больш за жанчын.

Што тычыцца аплатнай працы, то мужчыны ў сярэднім выконваюць яе прыкладна на 39% больш.

Як гаварылася ў апублікаваным ў 2014 годзе справаздачы Сусветнага эканамічнага форуму, за мінулыя дзесяць гадоў гендарная роўнасць у свеце стала больш адчувальнай, па меры таго як жанчыны атрымалі больш магчымасцяў для ўдзелу ў палітыцы і дзелавым жыцці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ61

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Палаца спорту ў Мінску працуе кінатэатр пад адкрытым небам1

На трасе пад Смалявічамі быў заўважаны вельмі выхаваны лось ВІДЭА1

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра1

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва6

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ61

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць