Улада88

Рапота: Ад ідэі ўвядзення агульнай візы Саюзнай дзяржавы ніхто не адмаўляецца

Пытанне ўвядзення агульнай візы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі працягвае прапрацоўвацца, паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюза Рыгор Рапота ў Мінску 28 кастрычніка пасля пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Сустрэча пад старшынствам віцэ-прэм'ера Беларусі Васіля Мацюшэўскага і яго расійскага калегі Ігара Шувалава адбылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы.

«Шмат было размоў пра стварэнне адзінай міграцыйнай і візавай прасторы. Мы дамовіліся, як мы будзем па гэтых пытаннях працаваць», — адзначыў Рапота. Паводле яго слоў, у бакоў ёсць прынцыповая згода ў тым, што існуе неабходнасць увядзення агульнай візы, і «ідэю саму ніхто не адхіляе».

«Я думаю, будзе прынцыповае рашэнне. Ніхто супраць гэтага не пярэчыць, проста пытанне, калі гэта рабіць, на якіх умовах, з улікам якіх фактараў. Вось гэта павінна быць усё зараз вырашанае. Бо працэс інтэграцыі — вельмі працяглы і карпатлівы», — дадаў ён.

Рапота анансаваў правядзенне найбліжэйшым часам двухбаковых кансультацый па гэтым пытанні на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў і іншых зацікаўленых бакоў.

Дзяржсакратар паведаміў, што на сённяшняй сустрэчы шмат увагі было нададзена пытанню няроўнасці ўмоў гаспадарання на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. «Яшчэ не вырашанае да канца пытанне давання роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, прамысловых прадпрыемстваў, сельгаспрадпрыемстваў на тэрыторыі дзвюх краін. Гэтае пытанне ў нас доўгайграючае, вельмі шмат на гэтым шляху ўжо зробленае, у працяг тэмы сёння таксама ішло абмеркаванне», — сказаў Рапота.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць