Улада1515

Шайгу: Актыўнасць НАТА вымушае Расію прымаць меры ў адказ, у тым ліку на заходнім кірунку

Высокі ўзровень беларуска-расійскага ўзаемадзеяння па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы асабліва актуальны зараз, «калі міжнародныя механізмы, закліканыя вырашаць крызісныя сітуацыі, прабуксоўваюць, ачагі ж напружанасці ўшчыльную наблізіліся да нашых межаў». Пра гэта заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на штогадовым пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі 2 лістапада ў Мінску.

mil.by

Як паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі, Шайгу адзначыў, што на заходніх межах Саюзнай дзяржавы ЗША і іншыя члены НАТА актыўна нарошчваюць свой наступальны патэнцыял, адкрываючы новыя базы і развіваючы ваенную інфраструктуру. Не спыняюцца спробы навязаць сваю волю іншым краінам з дапамогай эканамічнага і палітычнага дыктату, а таксама ваеннай сілы, вядзецца адкрытая інфармацыйная вайна.

«Гэтыя дзеянні падрываюць стратэгічную стабільнасць і вымушаюць Расію прымаць у адказ меры абарончага характару, у тым ліку на заходнім стратэгічным кірунку, — цытуе дэпартамент кіраўніка Мінабароны. — Цяпер час вялікая ўвага надаецца забеспячэнню злучэнняў і воінскіх часцей Заходняй ваеннай акругі сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай, а таксама правядзенню мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі».

Паводле слоў Шайгу, шэраг камандна-штабных вучэнняў і трэніровак арганізуюцца сумесна з ўзброенымі сіламі Беларусі. Найбольш буйныя з іх — сумесныя вучэнні паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый, камандна-штабныя вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2016», вучэнні з міратворчымі кантынгентамі АДКБ «Непарушнае братэрства — 2016».

На сённяшняй калегіі зацверджаны асноўныя падыходы да падрыхтоўкі і правядзення беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2017», паведамляе дэпартамент інфармацыі Мінабароны РФ.

Практычныя дзеянні войскаў плануецца адпрацаваць у верасні 2017 года адначасова на некалькіх палігонах Расіі і Беларусі. «Пры распрацоўцы задумы і сцэнарыя будзе ўлічана сітуацыя, звязаная з узмацненнем актыўнасці НАТА паблізу граніц Саюзнай дзяржавы», — сказаў Шайгу, падкрэсліўшы, што вучэнні стануць галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх краін у наступным годзе.

Сумесная калегія таксама абмеркавала ход выканання Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2016—2018 гады. «Пры іх правядзенні асноўны ўпор робім на падрыхтоўку органаў ваеннага кіравання і войскаў, падтрыманне неабходнага ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці. У далейшым плануем ўзмацняць практычную накіраванасць падобных мерапрыемстваў з улікам знешнепалітычных рэалій», — адзначыў Шайгу.

Вялікую ўвагу, паводле яго слоў, бакі надаюць «рэалізацыі Пагаднення аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Расіі і Беларусі».

У сувязі з гэтым Шайгу нагадаў, што ў 2016 годзе расійскія прамысловыя прадпрыемствы завяршылі капітальны рамонт зенітных ракетных комплексаў С-300ПС, перададзеных раней Беларусі на бязвыплатнай аснове.

«Меры, што прымаюцца па ўдасканаленні нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, дазволяць не дапусціць парушэнняў паветранай прасторы Саюзнай дзяржавы», — заявіў расійскі міністр.

Удзельнікі пасяджэння ўзгаднілі асноўныя кірункі павышэння эфектыўнасці відаў баявога і тэхнічнага забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў, а таксама разгледзелі перспектывы ўдасканалення нацыянальных заканадаўстваў у сферы закупак для патрэб абароны і бяспекі. Гэтыя пытанні, паводле слоў Шайгу, будуць падрабязна абмяркоўвацца з прадстаўнікамі абаронна-прамысловага комплексу Беларусі ў рамках навукова-дзелавой праграмы Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2017».

На калегіі зацверджаны план супрацоўніцтва на 2017 год, які ўключае больш за 130 мерапрыемстваў.

Варта адзначыць, што сённяшняе пасяджэнне сумеснай калегіі, як і рабочы візіт Шайгу ў Мінск, не анансаваліся ні адным з бакоў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць