Свет7474

Літва дапаможа аднавіць помнік Канстанціну Астрожскаму ў Кіеве ФОТА

Урад Літвы прыняў рашэнне аб тым, што краіна возьме ўдзел у аднаўленні надмагільнага помніка вялікаму гетману літоўскаму, выдатнаму палкаводцу Канстанціну Астрожскаму.

На аднаўленне помніка ў Кіеве ўрад Літвы на пасяджэнні ў сераду дамовіўся вылучыць да 44 тысяч еўра.

Віцэ-міністр замежных спраў Нерыс Германас сказаў BNS, што дамовіліся і аб падтрымцы праекта ў будучыні.

«Мы цяпер гаварылі пра 2017 год — вылучыць да 44 тысяч еўра, а потым будзем сачыць, каб гэты праект быў рэалізаваны да 2020 года. Сутнасць сённяшняга рашэння — каб дзяржаўныя ўстановы Літвы прынялі палітычнае рашэнне аб падтрымцы гэтага праекта і па магчымасцях фінансавалі. У гэта будуць ўцягнутыя многія ведамствы, у прыватнасці, міністэрства абароны, культуры», — сказаў ён пасля заканчэння нарады.

Аб'яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандаваннем вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага ў верасні 1514 года ў ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гг. у бітве пад Оршай атрымалі адну з самых буйных перамог часоў ВКЛ, адолеўшы праціўніка, які ўтрая пераўзыходзіў іх па колькасці.

Фота пач. XX ст.

Канстанцін Астрожскі пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячорскай лаўры. Пышнае надмагілле было разбурана разам з саборам 3 лістапада 1941 г.

Новы помнік плануецца размясціць на месцы ранейшага ў адноўленым у 2000 годзе саборы.

Чытайце таксама на сайце DELFI:

Што засталося ў Кіеве з часоў Вялікага Княства Літоўскага?

Каментары74

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць