Музыка1010

На аўтограф-сесію Лявона Вольскага было не ўбіцца ФОТА, ВІДЭА

На «Арт Сядзібе» у Мінску з аншлагам прайшла аўтограф-сесія культавага беларускага выканаўца Лявона Вольскага.

Больш за сотню чалавек наведалі перадканцэртную сустрэчу з улюбёным спеваком. Лявон трошкі спазніўся, але адданыя слухачы знайшлі чым заняць час у чаканні спевака. Фанаты пачалі спяваць ягоныя песні. Як яны гэта рабілі і як сустрэлі музыку — глядзіце ў відэа «Нашай Нівы»:

Падчас сустрэчы кожны ахвотны мог набыць дыск з новым альбомам «Псіхасаматыка», паспяваць з Лявонам Вольскім і атрымаць ад яго аўтограф. Пачынаючы адну з песняў, музыка сумеўся і прызнаўся, што даўно яе не граў, але фаны запэўнілі, што дапамогуць яму, бо ведаюць ягоныя песні на памяць.

Атрымаць аўтограф прыйшлі людзі розных пакаленняў — і бацькі з дзецьмі, і юнакі, і бабулі з дзядулямі. 

Фанаты не хацелі адпускаць куміра, а воплескі было чуваць на ўвесь ГЦ «Маскоўска-Венскі». Лявон паабяцаў, што на канцэрце ў Вільне, які пройдзе 3 снежня, будзе яшчэ круцей. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

У Бераставіцы навучэнцаў пасялілі ў непрыдатным для жыцця інтэрнаце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць