Аператар сотавай сувязі velcom абвясціў пра куплю кампаніі «Атлант Тэлеком». Гэтую інфармацыю 42.TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе аператара.
Яшчэ вясной паведамлялася, што вядуцца перамовы аб продажы найбуйнейшага прыватнага інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлекам», і адным з асноўных кандыдатаў на ролю пакупніка была кампанія velcom.
Цяпер крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла, што кампаніі канчаткова дамовіліся аб правядзенні здзелкі, і пра пагадненне можа быць абвешчана цягам бліжэйшых дзён.
Інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе velcom. Прэс-сакратар кампаніі распавёў, што куплю 100% кампаніі ажыццяўляе холдынг Telekom Austria Group (TAG). Пасля заканчэння здзелкі velcom і «Атлант Тэлеком» будзе дзейнічаць, як адзіная кампанія.
Здзелка будзе закрыта на працягу некалькіх бліжэйшых дзён, і тады ж velcom раскажа пра сумесную будучыню дзвюх кампаній.
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
-
Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары