Эканоміка88

Расійскія банкі і ўрад Беларусі падпісалі мемарандум аб узмацненні эканамічнай інтэграцыі

Мемарандум аб намерах па стварэнні інтэграцыйнай платформы развіцця заключылі 8 снежня ў Мінску ўрад Беларусі, расійскія «Знешэканамбанк», «Расэксімбанк», а таксама беларускія Банк развіцця і «Банк БелВЭБ». Падпісанне дакумента адбылося ў час сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага са старшынёй «Знешэканамбанка» Сяргеем Гарковым.

Як паведамілі ў ААТ «Банк БелВЭБ», дакумент прадугледжвае фарміраванне пераліку інвестыцыйных праектаў дзвюх краін, якія маюць высокі інтэграцыйны патэнцыял, і эфектыўнае выкарыстанне дзейных і новых інструментаў фінансавання працэсу іх рэалізацыі. Будзе праводзіцца праца ў галіне ўдасканалення заканадаўчай базы, якая рэгламентуе інтэграцыйныя працэсы. Прадугледжваецца больш поўнае выкарыстанне фінансава-эканамічнага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы для развіцця эканамічнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у тым ліку для фарміравання ўстойлівых міжгаліновых кластараў, арыентаваных на экспарт у трэція краіны.

Для правядзення названай працы распараджэннем прэм'ер-міністра створаны Праектны офіс па развіцці экспарту з прадстаўнікоў беларускага боку з удзелам дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь. З мэтай эфектыўнай рэалізацыі палажэнняў мемарандума ствараецца рабочая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Праектнага офіса па развіцці экспарту і «Знешэканамбанка». Каардынацыйныя функцыі ўскладаюцца на ААТ «Банк БелВЭБ».

Васіль Мацюшэўскі зазначыў, што праца ў рамках платформы будзе весціся па некалькіх кірунках — гэта і падтрымка ўзаемнага экспарту паміж Расіяй і Беларуссю, і, што асабліва важна, падтрымка ўзаемнага экспарту ў трэція краіны, адзначылі ў прэс-службе ўрада.

У сваю чаргу старшыня «Знешэканамбанка» сказаў, што стварэнне інтэграцыйнай платформы развіцця дапаможа сумеснай прадукцыі Беларусі і Расіі выйсці на рынкі трэціх краін. «Наша задача — стварыць платформу, калі мы маглі б павялічыць экспарт не толькі паміж Расіяй і Беларуссю, але і выйсці ў трэція краіны з сумеснай прадукцыяй. Такім чынам, гэтая платформа дазваляе павялічыць аб'ём экспарту і, самае галоўнае, стварыць сінергію, аб'яднаць усіх удзельнікаў працэсу. У гэтым інавацыйнасць ідэі», — растлумачыў Гаркоў.

Па выніках студзеня-кастрычніка 2016 года агульны аб'ём інтэграцыйных праектаў, прафінансаваных «Банкам БелВЭБ», склаў 736 млн долараў ЗША ў эквіваленце, што на 88 млн долараў у эквіваленце больш, чым за 10 месяцаў 2015 года. Пры гэтым доля расійска-беларускіх інтэграцыйных праектаў у агульным аб'ёме фінансавання карпаратыўных кліентаў за гэты перыяд склала 47,3%.

Аб'ём крэдытнай падтрымкі «Банка БелВЭБ» прадпрыемстваў Беларусі, арыентаваных на рэалізацыю сваёй прадукцыі ў Расію, за 10 месяцаў 2016 года перасягнуў 210 млн долараў ЗША. На фінансаванне набыцця тавараў, сыравіны і абсталявання з Расіі за 10 месяцаў 2016 года банкам накіравана 286 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Суадносіны аб'ёму прафінансаваных банкам інтэграцыйных праектаў да агульнага аб'ёму расійска-беларускага тавараабароту за 10 месяцаў 2016 года склалі 3,5% (па выніках аналагічнага перыяду 2015 года — 3,2%).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў10

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць