Улада

У Клецку прадпрымальнікі згортваюць бізнэс

Гэта датычыць тых зь іх, хто выкарыстоўвае для працы прыватнае жыльлё. Клецкі актывіст Сяргей Панамароў, які спрабаваў патрапіць на сход прадпрымальнікаў, атрымаў цялесныя пашкоджаньні.

Гэта датычыць тых зь іх, хто выкарыстоўвае для працы прыватнае жыльлё. Клецкі актывіст Сяргей Панамароў, які спрабаваў патрапіць на сход прадпрымальнікаў, атрымаў цялесныя пашкоджаньні.

Каля дваццаці клецкіх прадпрымальнікаў, чый бізнэс месьціцца ў прыватных дамах, былі выкліканыя сёньня ў мясцовы райвыканкам. У пісьмовым паведамленьні значылася, што яўка абавязковая. Гаворка на сустрэчы мусіла ісьці пра тое, што прадпрымальнікам давядзецца перанесьці з прыватных памяшканьняў свой бізнэс і пераабсталяваць іх у жылыя.

На сустрэчу ў якасьці журналіста паспрабаваў патрапіць выдавец мясцовага бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргей Панамароў, які зьяўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў. Дзяжурны міліцыянт аднак не дазволіў яму гэтага зрабіць. Ён прымусіў Панамарова пакінуць паверх, на якім меў адбыцца сход, пры гэтым выдавец бюлетэню пашкодзіў аб сьцяну твар. Ён адразу накіраваўся ў мясцовую пракуратуру, дзе напісаў заяву. Сьледчы пракуратуры накіраваў выдаўца на мэдычную экспэртызу. На наступным тыдні Панамарова маюць выклікаць у пракуратуру на разьбіральніцтва.

Пасьля сходу Сяргей Панамароў пагутарыў з прадпрымальнікамі і даведаўся ад іх наступнае. Мясцовыя ўлады вылучылі ім паўгода на тое, каб перавесьці свае памяшканьні ў жылыя, дзеля чаго прадпрымальнікам загадалі згарнуць у іх свой бізнэс. Узамен было прапанавана арандаваць памяшканьні ў дзяржаўных установах.

Прычынай такіх дзеяньняў уладаў Панамароў лічыць вынікі праверкі камісіі з аблвыканкаму, якая высьветліла пэўныя неадпаведнасьці ў справаздачнай колькасьці жыльлёвай плошчы і той, што існуе ў рэальнасьці. Па яго словах, большасьць памяшканьняў, дзе працуюць прадпрымальнікі, на паперы лічыцца жылой, бо ў райвыканкаме неахвотна пераафармляюць жылую плошчу ў нежылую. У той жа час большасьць клецкіх прадпрымальнікаў набылі старыя дамкі, адрамантавалі іх і прыстасавалі пад бізнэс. Як высьветлілася, прадпрымальнікам на сёньняшняй сустрэчы не патлумачылі, згодна якога закону, указу, ці распараджэньня ліквідуецца іх бізнэс. Выдавец «Бойкага Клецку» кажа, што ніводзін з двух дзясяткаў дробных бізнэсоўцаў нават не пацікавіўся адпаведным дакумэнтам.

СП

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект20

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць