Вайна66

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»

Яны даюць кароткатэрміновы канал сувязі для карэктавання ўдараў па цэлях.

Фота: AP Photo Efrem Lukatsky, File

У Кіеве могуць працаваць расейскія Mesh-рэтранслятары, якія даюць «шахедам» кароткатэрміновы канал сувязі для карэктавання ўдараў па цэлях. Пра гэта напісаў у фэйсбуку дарадца ў пытаннях развіцця тэхналагічных кірункаў абароны Украіны Сяргей «Флэш» Бяскрэснаў, паведамляе РБК-Украіна.

«За ўвесь час вайны я ні разу не памыліўся ў тэхнічных высновах і прагнозах адносна нашага ворага. Цяпер я настойваю, што ў Кіеве ўключаюцца радыёрэтранслятары Mesh суперніка», — падкрэсліў «Флэш».

З ягоных слоў, яны могуць ствараць кароткатэрміновы канал сувязі з «шахедамі».

Гэта, як мяркуе дарадца, дазваляе расіянам карэктаваць палёт беспілотнікаў непасрэдна падчас атакі.

Бяскрэснаў лічыць, што такіх прылад у сталіцы можа быць няшмат — ад аднаго да трох. Аднак выявіць іх досыць складана.

«Такія рэтранслятары цяжка знайсці, але шукаць трэба», — напісаў ён.

«Флэш» падкрэсліў, што пакуль такія прылады працуюць, цалкам закрыць Кіеў сродкамі радыёэлектроннай барацьбы будзе складана. У якасці аднаго з прыкладаў ён падаў удар па будынку СБУ.

«У момант удару ў небе не было іншых «шахедаў» — рэтранслятараў. Я таксама правёў аналіз іншых удараў па мастах Кіева і магчымасці арганізацыі далёкіх каналаў Mesh на РФ у гэтыя моманты», — дадаў ён.

Бяскрэснаў таксама звярнуў увагу на фатаграфіі ў расійскай інфармацыйнай прасторы ўкраінскіх сродкаў СПА, якія размяшчаюць на сталічных мастах. Ён адзначыў, што схаваць іх ад праціўніка фактычна немагчыма, паколькі праз такія аб'екты штодня праходзяць дзясяткі тысяч людзей.

На думку «Флэша», наяўнасць анлайн-кіравання «шахедамі» стварае пагрозу не толькі для мастоў, але і для сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Ён таксама растлумачыў, што для дакладнага знішчэння канкрэтнай апоры або грузу моста патрэбны стабільны канал кіравання беспілотнікам непасрэдна да моманту ўдару.

Каментары6

  • яшчэ у працяг
    03.10.2026
    бабруйчанін, А вы упэйненыя, што такія рэтранслятары, але ўжо украінскія, не працуюць ў Маскве? У фільмах пра вайну паказваюць, як немцы на грузавіку з антэнаю ездзілі па гораду выяўляючы савецкіх радыстаў. Вайна змянілася за 100 гадоў, а вось праца ў тылу ворага застаецца нязменнай.
  • бабруйчанін
    03.10.2026
    яшчэ у працяг
    ))) Мой працяг наконт заяў гэтага ФлэшаБровдімадзяра іньшых аб " рэтранслятарах у РБеларусь" якія ва " усім вінны" )))
    Наконт " працуют па Масква рф" ???
    Больш года чуем аб розных птушках балістычных аб " стаях птушак" аб роях вось вось ..вось вось....фламігі пеліканы ..страусы павліны....
    Пеўні Пракукарэкал а там хай і усходзе
    Таму як у нас кажут...
    Пачутае Пабачыць і памацаць..
  • бабруйчанін
    03.10.2026
    Шмат яшче сярод беларусаў нават НН якія чакают з " поўдня вятрыка свабоды перамен...."
    ..дЗемакрацыя )) у лепшым выпадку

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць