Паўтара тыдня таму стала вядома, што ў Мінску масажыст Андрэй падчас працэдур здымаў на відэа сваіх аголеных кліентак. Чарговая жанчына заўважыла мабільнік, пакінуты на паліцы і развернуты да яе камерай. А ў ім — галерэю з запісамі таго, як раздзяваюцца папярэднія кліенткі. Узнік скандал, які сярод іншага абмеркавалі ў эфіры АНТ. Сярод іншага даведаліся і асабістую версію масажыста адносна таго, што адбывалася.

Як паведамляецца, пасля таго, як выбухнуў скандал, Андрэй памяняў свой нік у сацсетках, але застаўся ягоны тэлефонны нумар, праз які журналістка здолела з мужчынам звязацца. Паміж імі адбыўся наступны дыялог:
— Гэта хлусня. Я буду ў судзе сведчыць пасля і я дакажу, што я маю рацыю.
Я для сваёй абароны здымаў. Я, ведаеце, часам або запісваю, або здымаю, каб не прыставалі, каб пытанняў не было маральных. І проста паставіў камеру па-дурацку, не папярэдзіў яе пра гэта, забыўся я пра гэта.
— То-бок вы звычайна папярэджваеце?
— Вядома. Першыя разы, першыя наведванні гэта такая абарона мая, а не вычварэнства. Камера накіраваная строга ў падлогу, строга ў стол, разумееце…
— Ну як жа, дзяўчына ж сябе пасля пабачыла ў гэтым відэа?
— Яна зайшла ў камеру.
— Зразумела, але вы ж таксама так тэлефон паставілі…
— Нічога не выдаляючы, я аддаў у міліцыю тэлефон, і яны прапішуць, ці знайшлі што-небудзь.
— Але вы ж з дзяўчынай, калі там былі, я так разумею, яна папрасіла, каб усё выдаліць.
— Так-так-так. Там нічога не было, гэта хлусня.
Каментары