Свет

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў

Яны прабылі там да глыбокай ночы, і ім нават думалі раздаць парашуты.

Вышыня Берлінскай радыёвежы (на пярэднім плане) 146 метраў. Вышыня Берлінскай тэлевежы (на заднім плане) з улікам даўжэзнага шпіля 368 метраў Фота: Getty Images

Учора ўвечары на гістарычнай Берлінскай радыёвежы, якой сёлета споўнілася сто гадоў, зламаўся ліфт. Наверсе былі людзі: 15 чалавек у рэстаране і 6 — на агляднай пляцоўцы на вышыні 126 метраў, піша Genau.

З больш нізка (55 метраў) размешчанага рэстарана людзей спусцілі ўніз па лесвіцы (аднаго, з абмежаваннем мабільнасці, нават на спецыяльным эвакуацыйным крэсле).

А вось з агляднай пляцоўкай былі праблемы — думалі падагнаць спецыяльны кран і ледзь не раздаць людзям парашуты.

Бліжэй да ночы, аднак, дваім удалося спусціцца па пажарнай лесвіцы. А потым ліфт атрымалася запусціць, і ён з чарапашай хуткасцю спусціў астатніх людзей на зямлю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць