Здарэнні33

У Бярозаўскім раёне ў вышук аб'яўленая пара падлеткаў

Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Адшукваюцца 15-гадовыя хлопец і дзяўчына — навучэнцы Белаазёрскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі. З заявай у міліцыю аб знікненні дзяцей звярнуліся маці непаўналетніх. Так, па словах 38-гадовай жыхаркі Белаазёрска, яе сын пайшоў з дому 1 лютага ў 7 гадзін раніцы і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае. У сваю чаргу 40-гадовая жыхарка Бярозы паведаміла, што ўвечары 31 студзеня з'ехала на вучобу ў Белаазёрск маршрутным мікрааўтобусам яе дачка 2001 года нараджэння, і з тых часоў ад яе не было ніякіх вестак.

Міліцыя разаслала прыкметы зніклых. Дзяўчына хударлявага целаскладу, валасы фарбаваныя цёмныя, рост 174 см, была апранутая ў вязаную шапку і шалік чорнага колеру, балоньевую куртку цёмна-сіняга колеру з мехавым каптуром, чорныя легінсы і красоўкі карычнева-зялёнага колеру. Пры сабе мела сінюю дарожную сумку і чорны заплечнік з чырвонымі і белымі ўстаўкамі. Хлопец на выгляд 15 гадоў, рост 185 см, хударлявага целаскладу, валасы русыя, быў апрануты ў вязаную шапку і куртку чорнага колеру, сінія джынсы, зімовыя чаравікі карычневага колеру 45-га памеру. З асаблівых прыкмет у падлетка на безыменным пальцы левай рукі маецца татуіроўка ў выглядзе трох кропак, на левай шчацэ — свежая рана ў выглядзе літары V.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра месцазнаходжанне непаўналетніх, паведаміць па тэлефонах +375 29 725-56-58, 8 (01643) 4-95-94, 4-56-58 або 102.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго4

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць