Здарэнні1414

Муж разбіў машыну сябра, да якога сышла яго жонка

Жыхар Светлагорска памяў машыну суперніка і надрапаў на ёй нецэнзурныя словы. Нанесеная шкода склала каля 900 рублёў. Заведзеная крымінальная справа.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў канцы лістапада 2016 года, але толькі 30 студзеня, калі з'явіліся вынікі экспертызы, была распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 218 КК Беларусі «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

«Перадгісторыя гэтай справы наступная: жылі муж і жонка, і быў у іх сябар сям'і — сведка з вяселля, — распавядае ranak.by следчы Светлагорскага РАСКа Яўген Яўстраценка. — Муж і жонка пасварыліся, і кожны з іх скардзіўся сведку адзін на аднаго. Праз некаторы час паездкі з сябрам сям'і на каву прывялі да таго, што жонка сышла ад мужа».

Па словах следчага, муж і жонка яшчэ не развяліся, але жанчына ўжо сышла жыць да таго самага сведкі.

«Уначы з 27 на 28 лістапада 2016 года кінуты муж прыехаў да дому суперніка, аднак дзверы кватэры яму ніхто не адчыніў, — кажа Яўстраценка. — Тады ён выйшаў на двор і стаў граміць машыну былога сябра: скакаў, біў, мяў. Затым сышоў дадому, але раніцай вярнуўся, вырашыўшы, што зробленага мала. У другі раз мужчына надрапаў на машыне некалькі мацюкальных слоў. Уладальнік аўтамабіля «Хонда» звярнуўся ў міліцыю».

Правялі экспертызу: пашкоджаныя капот, пярэдняе і задняе левыя крылы, дэкаратыўная накладка на вечку багажніка былі ацэненыя больш чым у 900 рублёў, што з'яўляецца значнай шкодай і цягне за сабой завядзенне крымінальнай справы.

Цяпер пакрыўджанаму 25-гадоваму мужу пагражае пакаранне — ад грамадскіх работ да двух гадоў абмежавання волі. Дарэчы, у момант здзяйснення злачынства мужчына, хутчэй за ўсё, быў цвярозы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы13

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою23

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць