Грамадства66

Усевалад Янчэўскі: «Абмежаваньняў свабоды слова ў інтэрнэце ня будзе»

Беларускія ўлады ня маюць намеру «чыніць ніякіх перашкодаў у галіне інтэрнэту». Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў памочнік прэзыдэнта Беларусі — начальнік галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта.

Беларускія ўлады ня маюць намеру «чыніць ніякіх перашкодаў у галіне інтэрнэту».

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў памочнік прэзыдэнта Беларусі — начальнік галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Усевалад Янчэўскі. Наадварот, паводле ягоных словаў, улада зацікаўлена ў «самым інтэнсіўным разьвіцьці інтэрнэт‑тэхналёгій».

«Ні пра якую барацьбу зь іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваньнем думак у інтэрнэце гаворкі няма», — сказаў У. Янчэўскі.

Паводле яго сьцьверджаньня, «улада заўсёды зыходзіла з таго, што людзі павінны мець доступ да самай рознай інфармацыі». «Натуральна, апроч заведамай хлусьні і паклёпу».

У Беларусі няма неабходнасьці «спэцыяльным тэхнічным чынам блякаваць работу некаторых інфаомацыйных сайтаў, ‑‑ лічыць Янчэўскі.

«Калі нехта ў газэце, інтэрнэце ці на плошчы перад шматтысячным натоўпам хлусіць, паклёпнічае і зьневажае, ён павінен несьці адказнасьць згодна з артыкуламі Крымінальнага кодэксу. Навошта прымяняць да інтэрнэту нейкія спэцыяльныя патрабаваньні? — сказаў ён. — Ва ўлады больш чым дастаткова аргумэнтаў, каб спрачацца зь якімі заўгодна апанэнтамі. Ніякіх засьцярог наконт інтэрнэту ў беларускага кіраўніцтва не ўзьнікала і ня можа ўзьнікнуць».

На думку Янчэўскага, «усе размовы і чуткі наконт нейкіх абмежаваньняў у інтэрнэце сыходзяць «ад тых людзей, якія жадаюць хоць лішні раз кінуць цень на нашу краіну».

«Ніякіх спэцыяльных плянаў наконт рэгуляваньня інтэрнэту няма. — Гэта вельмі далікатная тэма, дзе неабходна ўсё спакойна і мэтадычна вывучыць».

Паводле яго перакананьня, для абмеркаваньня пытаньняў, зьвязаных з інтэрнэтам, трэба прыцягваць «стваральнікаў інтэрнэт‑рэсурсаў, найбольш вядомых блогераў, занятых у гэта сфэры прадпрымальнікаў, а таксама СМІ.

У. Янчэўскі назваў няправільнымі сьцьверджаньні, што ва ўсім сьвеце «інтэрнэт ніяк не рэгулюецца».

«Ідзе барацьба з сайтамі тэрарыстычных арганізацый, з распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі. І ніводны нармальны разумны чалавек ня будзе супраць гэта пярэчыць», ‑‑ мяркуе памочнік прэзыдэнта.

Тацяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць