Сустрэча абаронцаў Курапатаў са старшынёй Мінгарвыканкама дамоўленая на сераду

Фота Сяргея Гудзіліна
Сустрэча абаронцаў Курапатаў са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам запланавана на сераду, 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.
«Заўтра а 9.45 чатырох чалавек ад нас Шорац прыме, дамоўлена. Узгадняем спіс», — напісаў ён.
Севярынец адзначыў, што гэта будзе не раней анансаваны асабісты прыём старшыні Мінгарвыканкама, на які збіраліся пайсці жыхары раёна, дзе будуецца бізнэс-цэнтр, і прадстаўнікі камітэта абароны Курапатаў. «На гэтай сустрэчы будзе разглядацца менавіта сітуацыя з Курапатамі з удзелам спецыялістаў», — дадаў ён.
-
«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР
-
Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі
-
«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца
Каментары