Культура1212

Гістарычны музей збірае талакою грошы на раннія манеты ВКЛ

Музей распачаў краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы «Талака»

Нягледзячы на тое, што Нацыянальны гістарычны музей з'яўляецца спадкаемцам даваеннага Беларускага дзяржаўнага музея і музея Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта, у яго зборах практычна адсутнічаюць раннія манеты Вялікага Княства Літоўскага, наракаюць неабыякавыя супрацоўнікі музея. Гэта абумоўлена шэрагам прычын: па-першае, даваенныя нумізтычныя зборы музея былі амаль цалкам страчаны падчас акупацыі Мінска (1941—1944); па-другое, тыраж раннелітоўскіх манет быў невялікім і большая частка манет знойдзена ў апошнія дзесяцігоддзі, пасля масавага з'яўлення металашукальнікаў. 

На дадзены момант у зборах музея ёсць 2 раннелітоўскія манеты:

1. Пенязь, тып «звер/кірылічны надпіс». Набыта ў 2010 годзе пры спонсарскай падтрымцы ААТ «Белзнешэканомбанк». Беларускі нумізмат Дзмітрый Гулецкі адносіць гэтую манету да часоў Альгерда (легенда на рэверсе расшыфроўваецца ім як ОЛКГНРД).

2. Пенязь, тып «дзіда з крыжом/калюмны» — адна з самых масавых манет. Адбіта ў Вільні ў часы Вітаўта Вялікага (дар прыватнай асобы).

«У параўнанні са зборамі Эрмітажа, музеяў Вільні, Варшавы і Кракава калекцыя НГМРБ выглядае прыкра і сумна. Але мы ў стане змяніць гэта», — перакананыя музейшчыкі. 

У мінулым годзе музею прапанавалі для закупкі каллекцыю з 9 раннелітоўскіх пенязяў. 

1 манета — літоўская імітацыя гюлістанскага данга Залатой Арды.

2 манеты — тып «шасціканцовы крыж/звер».

6 манет — партрэтныя дэнарыі, Ягайла.

Агульны кошт манет складае 7200 рублёў. 

Пры ўдалым заканчэнні акцыі манеты будуць прэзентаваны грамадству і размешчаны ў адной з вітрын на экспазіцыі «Старажытная Беларусь», замест муляжоў грывен. У будучыні яны ўпрыгожаць нумізматычны кабінет НГМРБ. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»28

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць