Свет11

Міністры G20 адмовіліся ад абяцання бараніць свабодны гандаль

Міністры фінансаў краін «Вялікай дваццаткі» на штогадовай сустрэчы не змаглі дамовіцца аб абароне свабоднага гандлю і барацьбе з пратэкцыянізмам пасля таго, як ЗША адмовіліся падпісваць дакумент.

У камюніке, апублікаваным па выніках сустрэчы ў нямецкім горадзе Бадэн-Бадэн, не было словаў пра тое, што краіны бяруць на сябе абавязальніцтвы ў барацьбе з пратэкцыянізмам.

Яшчэ ў мінулым годзе прадстаўнікі G20 абяцалі «пратэст супраць усялякіх формаў пратэкцыянізму».

Праблема пратэкцыянізму абвастрылася з прыходам да ўлады ў ЗША новай адміністрацыі на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам, які заявіў пра неабходнасць паменшыць гандлёвы дэфіцыт краіны.

Яго ЗША ўжо выйшлі з Трансціхаакіянскага партнёрства.

На сустрэчы ў Бадэн-Бадэне міністры таксама адмовіліся ад абяцання змагацца з глабальным пацяпленнем. Раней Дональд Трамп называў змены клімату выдумкай.

Міністр фінансаў Францыі Мішэль Сапен заявіў, што яму шкада, што краіны не змаглі дамовіцца аб двух прыярытэтных для сучаснага свету рэчаў.

Яго калега з Германіі Вольфганг Шойбле заявіў, што немагчыма прымусіць партнёраў уключыць у дакумент заявы, якія ім не падабаюцца.

Дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард пасля саміту міністраў фінансаў G20 заявіла, што сусветны эканамічны рост паскараецца, але памылковая палітыка можа спыніць гэты працэс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць