Большасць затрыманых на Кастрычніцкай адпусцілі без складання пратаколаў
Амаль усіх удзельнікаў сённяшняй акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы вызвалілі з Цэнтральнага РУУС Мінска без складання пратаколаў, паведамляюць праваабаронцы.
Аднак ёсць і выключэнні. Кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус быў затрыманы на плошчы разам з цяжарнай жонкай Кацярынай Маковіч. Жонку пасля выпусцілі з РУУС, а на Паўла склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Цяпер Белавус знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары