Навука і тэхналогіі33

«Белтэлекам»: Тарыфы на інтэрнэт да канца года павышаць не плануецца

Тарыфы на паслугі доступу ў інтэрнэт да канца года павышаць не плануецца. Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў, перадае БЕЛТА.

«Да канца года павышэння чакаць не варта. Думаю, не толькі ў нас, але і ў мабільных аператараў, — падкрэсліў ён. — Сёння тарыфы на інтэрнэт акупляюцца. Ні адзін з аператараў, якія прадастаўляюць паслугі доступу ў інтэрнэт, не можа сказаць, што гэтыя паслугі не акупляюцца».

У той жа час, паводле слоў Сяргея Сівадзедава, рэнтабельнасць гэтай паслугі пастаянна зніжаецца. У першую чаргу гэта звязана з імклівым ростам знешняга трафіка. Калі ў жніўні 2016 года нагрузка знешняга шлюза склала каля 350 Гбіт/с, то ў снежні — ужо 750 Гбіт/с, гэта значыць узрасла больш як у два разы.

«Кліент сёння хоча мець скорасць у разы вышэйшую за тую ж цану. А пашырэнне знешняга шлюза — гэта затраты валюты. Таму перад аператарамі стаіць складаная задача — развіццё сваіх сетак без павелічэння тарыфаў на інтэрнэт. Нашы намаганні накіраваны на максімальнае набліжэнне кантэнту і прамое ўключэнне з кантэнтатрымальнікамі як на ўсходнім напрамку, так і на заходнім», — растлумачыў гендырэктар «Белтэлекама».

Паводле даных Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, цяпер у Беларусі стацыянарным шырокапалосным доступам у сетку інтэрнэт карыстаюцца 70 працэнтаў дамашніх гаспадарак. За мінулы год сярэдняя скорасць узрасла з 5,7 да 8,8 Мбіт/с. Сумарная ёмістасць знешняга канала за пяць гадоў павялічана больш як у 16 разоў. У рэспубліцы налічваецца 6,4 млн абанентаў мабільнага інтэрнэту. За сем гадоў іх колькасць узрасла ў сем разоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць