Грамадства11

АДС патрабуюць тэледэбатаў

Лідэры апазыцыйных партый зьвернуцца да кіраўніцтва дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё з прапановай арганізаваць шэраг палітычных дэбатаў па пытаньнях, якія зараз найбольш хвалююць грамадзянаў.

Лідэры Аб'яднаных дэмакратычных сілаў вырашылі зьвярнуцца да кіраўніцтва беларускага дзяржаўнага тэлебачаньня і радыё з прапановай арганізаваць шэраг палітычных дэбатаў па пытаньнях, якія зараз найбольш хвалююць грамадзянаў. Паводле апазыцыйных палітыкаў, зараз дзяржаўныя СМІ мэтанакіравана ігнаруюць выбарчую тэму, і ў людзей ствараецца ўражаньне, што ніякіх выбараў у Беларусі не адбываецца.

З прапановай зьвярнуцца да дзяржаўных тэле‑ і радыёканалаў выступіў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Сваю ініцыятыву палітык агучыў 7 жніўня падчас паседжаньня Прэзыдыюму Палітрады АДС. Як адзначыў Анатоль Лябедзька, зараз тое, што ў краіне ідуць парлямэнцкія выбары адчуваюць толькі зборшчыкі подпісаў і тыя людзі, да якіх яны прыйшлі. Аднак насамрэч, гэта вельмі важная падзея, якая павінна хваляваць кожнага грамадзяніна Беларусі:

«Сёньня выбаршчыкі хочуць пачуць адказ на пытаньне: што прапануюць кандыдаты ў дэпутаты. Асабліва арганізаваных структур. Па сацыяльнай палітыцы, па будаўніцтве атамнай станцыі, па сыстэме адукацыі. Каб людзі рабілі сьвядомы выбар, яны павінны валодаць як мага большай інфармацыяй».

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што перадвыбарчыя дэбаты перавысяць рэйтынгі большасьці праграм беларускага тэлебачаньня, уключаючы і тыя, якія расказваюць гледачам «пра паездкі некаторых чыноўнікаў па рэгіёнах»:

«Калі б правесьці сацыялягічнае апытаньне ці рэфэрэндум, то за нашу прапанову выкажацца больш за 90 адсоткаў выбаршчыкаў. І гэта будзе абсалютна шчыра. Без усялякіх фальсыфікацый».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў18

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў18

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць