Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 12 мая рашэння па кадравых пытаннях у дачыненні да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё буйных рэгіянальных цэнтраў, такіх як Орша, Бабруйск, Барысаў ці Баранавічы. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

president.gov.by

president.gov.by

У частцы развіцця Аршанскага раёна прэзідэнтам ужо былі дадзены адпаведныя даручэнні, і ў бліжэйшы час гэтыя пытанні будуць разглядацца на выязной урадавай нарадзе. Нагадаем, выступаючы са штогадовым пасланнем парламенту і беларускаму народу Аляксандр Лукашэнка даручыў «падняць з руін і попелу ў бліжэйшы час» населеныя пункты Барань, Балбасава і Оршу.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя і падобныя ім па значнасці беларускія гарады з тэрыторыямі вакол іх рэгіёнамі, падкрэсліўшы тым самым важнасць комплекснага развіцця дадзеных тэрыторый як з пункту гледжання вытворчай сферы, так і вырашэння сацыяльных пытанняў. «Гэтыя рэгіёны — чарговая эпапея, якую мы пачынаем. І мы павінны вельмі хутка вырашыць гэтыя праблемы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Патрэбны жалезны парадак. Размовы скончаны, - падкрэсліў прэзідэнт. - Спасылак на тое, што чагосьці там не хапіла, быць не павінна. Вы сёння выходзіце і ад імя прэзідэнта ажыццяўляеце тую палітыку, пра якую я так шмат кажу. Вы ведаеце, што там трэба рабіць», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Асобна прэзідэнт закрануў пытанні ідэалогіі. Ён падкрэсліў, што праца ў гэтай сферы не павінна зводзіцца толькі да таго, каб куды-небудзь прыйсці і прачытаць лекцыю. «Самая вялікая ідэалогія — гэта там, дзе ўздымаецца дух людзей, дух народа. Я зараз маю на ўвазе не звычайныя грамадскія масавыя мерапрыемствы, а спартыўныя », - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што культурна-спартыўныя комплексы, пабудаваныя ў розных гарадах, у тым ліку ў Оршы, часам не ў поўнай меры задзейнічаны. На іх базе няма спартовых каманд. Пры гэтым у краіне ёсць перспектыўныя трэнерскія кадры, якія гатовыя ў рэгіёнах займацца развіццём тых ці іншых відаў спорту.

«Трэба гэтых хлопцаў запрашаць, забяспечыць жыллём. Там, дзе ёсць гэтыя каткі, трэба ствараць школы і каманды - асноўная, дублюючы склад, школа для дзяцей і масавае катанне. Гэтыя аб'екты не павінны пуставаць», — мяркуе прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0