Грамадства22

Белчыгунка з 20 мая прызначыла хуткасныя электрычкі з Мінска ў Жодзіна і Барысаў

Беларуская чыгунка з 20 мая прызначыла паскораныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Мінск-Жодзіна-Мінск і Мінск-Барысаў-Мінск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Па маршруце Мінск-Жодзіна штодня цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 5.27 і прыбываць у Жодзіна ў 6.23. Састаў зробіць наступныя прыпынкі: Мінск-Усходні, Трактарны, Смалявічы, Зарэчнае, Чырвонае Знамя, Жодзіна-Паўднёвае. У зваротным кірунку цягнік спыніцца чатыры разы: Жодзіна-Паўднёвае, Чырвонае Знамя, Зарэчнае, Смалявічы. Цягнік будзе адпраўляцца з Жодзіна ў 7.22 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 8.22.

Па маршруце Мінск-Барысаў са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнікі будуць адпраўляцца штодня ў 8.40 і 16.53 з прыбыццём у Барысаў у 9.52 і ў 18.05 адпаведна. З Барысава цягнікі будуць адпраўляцца ў 10.40 і 19.10 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 12.00 і 20.29 адпаведна.

Па пятніцах, суботах і нядзелях па маршруце Мінск-Барысаў-Мінск дадаткова будзе курсаваць яшчэ адзін цягнік. Час адпраўлення саставу са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12.20, прыбыцця ў Барысаў — 13.32. У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Барысава ў 14.24 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 15.42. Дадзеныя цягніка ў шляху прытрымлівання зробяць наступныя прыпынкі: Мінск-Усходні, Трактарны, Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча, Смалявічы, Зарэчнае, Чырвонае Знамя, Жодзіна-Паўднёвае, Жодзіна, Пячынскі.

У прэс-цэнтры адзначылі, што гэта рашэнне прынятае для павышэння якасці транспартнага абслугоўвання БЧ, а таксама з улікам пажаданняў пасажыраў.

Больш падрабязна з графікам руху паскораных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Мінск-Барысаў-Мінск і Мінск-Жодзіна-Мінск можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі rw.by, у чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце4

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць