Культура2020

Ва Украіну па кніжкі

На гэтыя кніжкі я вытраціла каля 30 даляраў. Пасля куплі кніг на 300 і 500 грывень у кнігарнях «Є» даецца дысконтная картка на зніжку, адпаведна, 3 і 5%. Зніжкі таксама назапашваюцца падчас наступных закупаў.

Вярнулася з Луцка з поўнай торбай кніжак. Ва Украіне — выдавецкі бум: дзясяткі маленькіх і вялікіх выдавецтваў друкуюць не толькі мясцовых аўтараў, але і хутка перакладаюць усе асноўныя сусветныя навінкі. Тут і кнігі-бестселеры, і размалёўкі-антыстрэс, кнігі-гульні заходніх ды ўсходніх аўтараў. Я накупляла сабе таго, на што аблізвалася ў рассылцы найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-кнігарні oz.by, але шкадавала грошай.

Цэны на кнігі ва Украіне — 50—100 грыўняў, то бок 2—4 даляры. Прычым 4 даляры — гэта ўжо нейкая асаблівая кніга: вялікі фармат, каляровыя ілюстрацыі, малы наклад…

Прытым гэта цэны ў сетцы кнігарняў «Є», якая лічыцца дарагой. У нясеткавых кнігарнях цэны ніжэйшыя. Але «Є» мае свае перавагі. Зручная інфраструктура, заўжды ёсць усе навінкі ўкраінскай і перакладной літаратуры, выдадзеныя ад Харкава да Чарнаўцоў. Маладыя прадаўцы арыентуюцца ва ўсім, што прадаюць, пра кожную кніжку могуць падказаць: на што падобная па духу, які аўтарскі стыль; падкажуць і пра ўзровень перакладу: «Не, гэтага выдавецтва не вельмі добры пераклад, не дацягвае да арыгіналу, дачакайцеся вось гэтага выдавецтва, яны якраз цяпер перакладаюць, мае быць лепшы». Думаю, гэтыя дзяўчаты і хлопцы ідэальна параяць літаратуру — дастаткова назваць ім 3—5 кніг, якія вам падабаюцца.

Едучы з валізамі на вакзал (госпадзе, а якое ж таннае ва Украіне таксі!), я думала пра такі новы від турызму — кніжны турызм. Book-shopping туры.

Думаю, што аматараў чытання сярод нас не так і мала, і аматараў скінуць стрэс, наведаўшы кнігарню, — таксама.

Луцк — найбліжэйшы да Беларусі абласны цэнтр Украіны, 3 разы на тыдзень не вельмі дорага (20 даляраў) туды можна дабрацца прамым аўтобусам з Мінска: у дарозе ноч, і ранняй раніцай вы ўжо ў горадзе Любарта.

Апрача трох цэнтральных кнігарняў, у Луцку цудоўны замак часоў Вялікага Княства, вялізны рынак, дзе прадаюць у тым ліку вышыванкі, заапарк, дзе лемурыха Іруся нядаўна нарадзіла дваіх лемурчанят, музей старажытнай валынскай іконы, Луцкі ўніверсітэт, новыя карпусы якога збудаваныя па праекце Хогвартса… Таксама бук-шопінг можна сумясціць з паездкай на штогадовы музычны фэст «Бандэрштат», сёлета ён пройдзе 4—6 жніўня.

А яшчэ Луцк — першы з гарадоў Украіны па колькасці кавярняў на душу насельніцтва, такая прыемная статыстыка. І ў дадатак — беларусаў там вельмі любяць. «О, з Беларусі? Дык мы ж у вас купляем лён на нашыя вышыванкі!»

Чытаць па-ўкраінску вельмі проста: «и» чытаецца як наша «ы», «ї» па-нашаму вымаўляецца як «йі», «є» — «е» ды «е» — «э». Калі вы ніколі раней не чыталі па-ўкраінску, першая кніга пойдзе не дужа хутка: будзеце перачытваць сказы і падглядаць некаторыя словы ў гугле. Гарантую, аднак, што з другой кнігі прыйдзе паўнавартасная асалода ад чытання і жаданне заваліцца на коўдру для пікніка ды занурыцца хутчэй у тую ўкраінскую кніжку.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»9

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»9

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць