Грамадства88

Памёр віцебскі краязнаўца Алег Куржалаў

Пайшоў з жыцця Алег Васільевіч Куржалаў, адзін са стваральнікаў сучаснай сістэмы школьнага краязнаўства на Віцебшчыне.

Фота Таццяны Мацвеевай

Алег Васільевіч нарадзіўся ў кастрычніку 1953 года. Вучыўся ў віцебскай СШ №2, у 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1978-1984 гадах працаваў адказным сакратаром віцебскай арганізацыі Беларускага таварыства аховы помнікаў. Актыўна выступаў супраць знішчэння гістарычнай забудовы на вуліцы Леніна, старой аптэкі на плошчы Свабоды. У 1984 годзе ўпарта адстойваў будынак Пакроўскай царквы, ужо падрыхтаваны да разбурэння, за што быў звольнены з працы.

Актыўны ўдзельнік віцебскага гісторыка-культурнага таварыства «Узгор’е».

У 1995-2011 гадах працаваў загадчыкам аддзела беларусазнаўства і краязнаўства у абласным аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы. Здолеў адшукаць і арганізаваць для сумеснай стваральнай працы педагогаў-краязнаўцаў практычна ва ўсіх куточках Віцебскай вобласці. Ладзіў семінары, творчыя конкурсы, краязнаўчыя вандроўкі. Дапамагаў у стварэнні і развіцці школьных музеяў, дапамагаў вызначыцца з найбольш выйгрышнай стратэгіяй працы краязнаўчых клубаў, гурткоў і асобных юных даследчыкаў лакальнай гісторыі. Ініцыяваў і часта ўласнаручна рэдагаваў першыя краязнаўчыя дапаможнікі, якія зараз выкарыстоўваюцца ў школах.

Нястомна, не шкадуючы высілкаў, працаваў для таго, каб жыхары Віцебшчыны ведалі свае радаводы, лёс сваіх вуліц, вёсак, мястэчак і гарадоў. Сваю праўдзівую гісторыю.

Развітанне з Алегам Васільевічам Куржалавым адбудзецца 26 ліпеня ў 12:15 у рытуальнай зале «Ціхая абіцель» (Віцебск, вуліца Петруся Броўкі, 50).

Каментары8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць