Аўто44

Першыя пакупнікі атрымалі новы «бюджэтны» электракар Tesla

Вытворца электрамабіляў Tesla выпусціў на рынак новую, трэцюю серыйную мадэль экалагічнага аўтамабіля, разлічанага на масавага спажыўца.

Электрычны пяцімесцавы седан Model 3 з'яўляецца самай таннай мадэллю ў лінейцы Tesla. Мадэль прадставілі ў сакавіку мінулага года, а на гэтым тыдні першыя трыццаць пакупнікоў - у асноўным гэта працаўнікі кампаніі - атрымалі свае электрамабілі, піша Бі-бі-сі.

Кіраўнік Tesla Маск лічыць, што Model 3 - гэта найлепшы аўтамабіль за такую цану - як сярод электрамабіляў, так і бензінавых машын.

У самой таннай камплектацыі Model 3 каштуе 35000 даляраў. Як разлічвае вытворца, такая цана дазволіць зацікавіць шырокае кола пакупнікоў.

Аднак самы танны электрамабіль Tesla каштуе даражэй за галоўных канкурэнтаў новай Model 3. Так, электрамабіль Nissan Leaf можна набыць за 30 680 даляраў, а гібрыдны аўтамабіль Chevrolet Volt - 34 000 даляраў.

Іншыя мадэлі электрамабіляў Tesla прадстаўлены ў больш высокім коштавым сегменце. Так, самая нізкая цана на электрамабілі Model S і Model X складае 80 000 даляраў.

Кіраўнік Tesla Маск лічыць, што Model 3 - найлепшы электрамабіль за такую цану (35 000 даляраў).

Згодна з планамі кампаніі, у 2017 годзе штотыдзень мае выпускацца 5000 аўтамабіляў Model 3, а у 2018 годзе - 10000.

Тыя, хто замовіць аўто зараз, атрымаюць свой электрамабіль толькі ў наступным годзе.

Папярэднюю аплату ўжо зрабілі больш за 500 000 пакупнікоў.

Калі Tesla сапраўды зможа прадаваць запланаваную колькасць аўтамабіляў, то па аб'ёме продажаў у ЗША кампанія абміне BMW, Mercedes і Lexus.

Маск на прэзентацыі першых аўтамабіляў Model 3, якая адбылася на заводзе кампаніі ў Фрыманце ў Каліфорніі, быў у добрым настроі і даехаў да сцэны на новым электрамабілі Model 3.

Па словах спадара Маска, усе электрамабілі Tesla абсталёўваюць сістэмай аўтапілота.

«У будучым аўтамабілі будуць усё больш аўтаномнымі … Вы зможаце [пакуль машына едзе сама] глядзець фільм, мець зносіны з сябрамі, спаць», - кажа кіраўнік Tesla.

Капіталізацыя кампаніі Tesla амаль падвоілася ад снежня да канца чэрвеня ў выніку падтрымкі інвестарамі стратэгіі Маска па трансфармацыі сваёй кампаніі ў сферу масавай вытворчасці. Да гэтага Tesla займала нішу раскошных транспартных сродкаў.

Кампанія выпусціла першыя электрамабілі Model 3 праз тыдзень пасля таго, як улады Вялікабрытаніі абвясцілі аб тым, што ад 2040 яны плануюць забараніць продаж новых аўтамабіляў на бензіне і дызелі.

У пачатку ліпеня аўтавытворца Volvo абвясціў, што стане першым з вытворцаў аўтамабіляў, які адмовіцца ад традыцыйных рухавікоў унутранага згарання за кошт пераходу на вытворчасць гібрыдных мадэляў і электрамабіляў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club4

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць