Меркаванні1919

Віталь Цыганкоў: Цяперашнія левыя бачаць правы чалавека толькі ў «правільных», ідэйна вывераных людзей, або Выпадак Дэймара

Піша ў сябе ў фэйсбуку Віталь Цыганкоў.

Ведаеце, што я рабіў фактычна ўсю мінулую ноч? Няцяжка здагадацца) Вядома ж, чытаў. Чытаў тэкст праграміста Гугла, за які яго зьвольнілі з кампаніі, і матэрыялы прэсы пра гэтую сітуацыю.

Аўтар мэмарандуму, Джэймс Дэймар, заяўляе, што ў Гугле пануе неталерантнасьць да ідэяў, якія не падпадаюць пад пэўную ідэалёгію. Ён сьцьвярджае, што супрацоўнікі, якія не зьяўляюцца прыхільнікамі крайне левай ідэалёгіі, адчуваюць сабе некамфортна, вымушаныя не выказваць свае погляды пад страхам непрыемнасьцяў і звальненьня (сам Дэймар, дарэчы, не называе сабе правым). У каго ёсьць час і натхненьне, то тэкст тут — https://diversitymemo.com/

Чытайце таксама:

Google звольніў супрацоўніка, які выказаў меркаванне, што жанчыны ад прыроды менш здольныя да праграмавання і лідарства

Што да гендернай тэмы, то ў «мэйнстрым» прэсе, як я бачу, гэты аспэкт быў яўна скажоны. Аўтар спрабуе адказаць на пытаньне, чаму жанчыны менш прадстаўленыя ў праграмаваньні і кіраўніцтве кампаніі. Калі не выдзіраць асобныя фразы з кантэксту, то сэнс ягонай аргумэнтацыі ў тым, што мужчыны і жанчыны маюць свае моцы і слабасьці ў розных сфэрах і трэба іх адпаведна выкарыстоўваць. Напрыклад, ён піша, што мужчыны больш схільныя спаборнічаць, жанчыны — супрацоўнічаць. Увогуле Дэймар шукае шляхі вырашэньня гэтай праблемы, як скараціць gender gap. «Я прапаную разглядаць людзей як асобаў, а ня толькі як членаў той ці іншай групы (трыбалізм)», — піша Дэймар.

Але, відаць, кіраўнікоў Гугла найбольш абурыў наступны пасаж з трактату Дэймара, дзе ён піша, што Гугл стварыў «Некалькі дыскрымінацыйных практык: 1. Праграмы, навучаньне і класы толькі для людзей з пэўным гендерам альбо расай. 2.Прыярытэт і асаблівае стаўленьня для «дывэрсійных» кандыдатаў. 3. Набор на працу, які зьніжае планку для «дыверсійных» кандыдытаў» і гэтак далей. Карацей, «кіраўнікі кампаніі дбаюць пра дэвэрсіці (разнастайнасьць) найперш і пра тэхналёгіі ў другую чаргу».

Дарэчы, Дэймар не просты праграміст. Ён зорка ў сваёй сфэры, майстар па шахматах, чэмпіён у нейкай кампутарнай гульні. Карацей, чалавек надта разумны, каб быць тупым вінцікам у сыстэме.

Дэймар заявіў, што падасьць у суд на Гугл за звальненьне. Жадаю яму перамогі. Бо гэта класічны выпадак «карпарацыя супраць свабоды слова і асобнага чалавека». Здаецца, левыя ўсяго сьвету павінны былі б заступіцца за права чалавека супраць карпаратыўнага капіталізму. Ага, разьбяжаліся. Цяперашнія левыя бачаць правы чалавека толькі ў «правільных», ідэйна вывераных людзей.

А Гуглу жадаю стаць ідэальнай у сэнсе «дыверсіці» кампаніяй, набіраць супрацоўнікаў выключна па квотах і толькі членаў Дэмакратычнай партыі. І ў выніку разарыцца.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў8

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

Праблемы з выкарыстаннем Starlink ва Украіне захоўваюцца1

Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА26

Амерыканскія ўлады хочуць выпрабаваць на мяжы нябачны «цеплавы прамень», ад якога чалавеку здаецца, што ён гарыць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае23

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць