Здарэнні33

Былы начальнік экзаменацыйнага аддзела ДАІ Пінска пойдзе пад суд за хабар

УСК па Брэсцкай вобласці паведаміла пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы ў дачыненні 52-гадовага былога кіраўніка Міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела (МРЭА) ДАІ горада Пінска па ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай), ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару, паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Былы начальнік абвінавачваецца ў тым, што ў перыяд з 2014-га па 2016 год атрымліваў хабар за атрыманне станоўчага выніку пры здачы кваліфікацыйных экзаменаў. Пры гэтым асобы, якія звярталіся за падобнай паслугай, неаднаразова не маглі прайсці тэарэтычнае выпрабаванне.

Першапачаткова выклікаў падазрэнне факт паспяховай здачы мужчынам экзаменаў у Пінску, пасля 8 няўдалых спробаў у Брэсце. У сувязі з гэтым пачалося разбіральніцтва.

У рамках следства стала вядома пра 4 факты, калі былы даішнік браў сумы у памеры да 250 даляраў ЗША. Акрамя таго, вядомыя 11 эпізодаў садзейнічання экзаменуемым пры тэставанні на камп'ютары з карысці або іншай зацікаўленасці.

Яшчэ двума фігурантамі дадзенай схемы выступалі былыя калегі абвінавачанага. Так, 57-гадовы жыхар Пінскага раёна і 65-гадовы жыхар Пінска, паводле следства, падбухторвалі да хабару 25 грамадзян, якія жадалі атрымаць вадзіцельскія пасведчанні пры фармальным праходжанні экзаменаў. Затым яны перадавалі частку атрыманых такім чынам грошай службовай асобе МРЭА. Ім інкрымінуюць злачынствы, прадугледжаныя арт. 431 (дача хабару) КК.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў суд.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец98

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Ілюзія, анамалія, НЛА? У Мінску на небе заўважылі загадкавае свячэнне3

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец98

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць